Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Аліс Могвэ. Фота:allafrica.com Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Аліс Могвэ (Alice Mogwe) выступіла ў абарону зняволеных у Беларусі жанчын і непаўнагадовых.

Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" падрыхтавалі ўзор скаргі на арышт з карт-рахункаў грошай, якія пацярпелыя ад дзеянняў улады грамадзяне, атрымлівалі на медычную дапамогу ад кампаніі BY_Help.  Праваабаронцы таксама паспрабавалі даць адказы на некаторыя з пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з такімі дзеяннямі ўладаў.

У аўторак, 17 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У аўторак, 17 лістапада, у следчым ізалятары №6 у Баранавічах, дзе цяпер таксама ўтрымліваюцца адміністрацйныя асуджаныя, на выязным судовым паседжанні асудзілі на 15 сутак арышту незалежную журналістку і праваабаронцу “Вясны” Марыну Кастылянчанка. У баранавіцкім ізалятары яна адбывае прысуджаныя раней 15 сутак арышту па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Мясцовы суддзя Мікалай Кміта зноў арыштаваў журналістку па арт. 23.34 КаАП нібы за ўдзел у шэсце 25 кастрычніка. Такім чынам, пад арыштам праваабаронца агулам правядзе 30 сутак. Марына Кастылянчанка мусіла выйсці на волю пасля 15-сутачнага арышту ў суботу 14 лістапада ў 18:30. Але праз паўгадзіны чакання пад сценамі СІЗА да блізкіх журналісткі і іншых затрыманых з ёй у кавярні 30 кастрычніка выйшлі супрацоўнікі міліцыцыі і паведамілі, што яны зноў затрыманыя ў межах адміністрацыйнага працэсу і на волю сёння не выйдуць. Як распавялі баранавіцкія міліцыянты, за паўгадзіны да вызвалення Марыны і яшчэ пяці чалавек яны атрымалі рапарт ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа аб тым, што яны нібы 25 кастрычніка ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсці ў Мінску. Таму яны затрыманыя для складання пратаколаў па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 17 ліпеня пачаўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга. На гэта раз следчыя абралі крыху іншую тактыку: замест звыклага артыкула 370 Крымінальнага кодэксу (Знявага дзяржаўных сімвалаў) прымянілі ч. 2. арт 339 КК (Хуліганства). Па гэтым артыкуле пакаранне значна больш суровае, чым па першым.

Аляксандр Паплаўскі У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы валанцёра “Вясны”, назіральніка за судовымі пасяджэннямі Аляксандра Паплаўскага.

Незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Касталянчанка Сёння вечарам мелася выйсці на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка, які яна адбывала ў ІЧУ горада Баранавічы.

17 лістапада суддзя Партызанскага раёна Кацярына Чайко прысудзіла 15 сутак Мікіце Лявіцкаму — хлопец мае інваліднасць другой групы. Студэнта Мікіту Лявіцкага затрымалі 15 лістапада на вуліцы Чарвякова. 17 лістапада яго асудзілі па скайпе на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, нагледзячы на тое, што ў вопісе справы пазначана, што пры сабе хлопец меў пасведчанне аб другой групе інваліднасці. Мікіта прызнаў віну, але адзначыў, што яму двойчы выклікалі хуткую дапамогу: акрамя прыроджанай траўмы, ён хварэе на астму. Ён прасіў суд даць яму штраф праз стан здароўя і неадкладныя справы ў інстытуце і адзначаў, што мае магчымасць яго выплаціць.

Суд: Кастрычніцкага раёна г. Гродна Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі)

Уладзімір Шустаў у судзе. Фота: 6tv.by 17 лістапада ў Ленінскім судзе Магілёва вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава: ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.