- Катэгорыя: Вясна
У жніўні адразу тры сям'і правялі ў апошні шлях сваіх блізкіх. Ад агнястрэльнага ранення, атрыманага падчас акцыі, памёр мянчук Аляксандр Тарайкоўскі, праз некалькі дзён пры падобных абставінах загінуў берасцеец Генадзь Шутаў. Не вярнуўся дадому і гамяльчук Аляксандр Віхор: яго затрымалі, а праз тры дні малады чалавек памёр у бальніцы. Іх сем'і прасілі ўзбудзіць справу па артыкуле «Забойства», СК ўвесь гэты час праводзіў праверку. Блізкія загінулых распавялі TUT.BY, да чаго прыйшлі следчыя. - Я гатовая крычаць на ўвесь свет, хачу, каб усе ведалі: мой сын не памёр, мой сын загінуў ні за што, - плакала ў жніўні Святлана Віхор, маці 25-гадовага Аляксандра. Маладога чалавека затрымалі ў Гомелі 9 жніўня, калі ён ехаў да дзяўчыны.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК) пачала разглядацца у судзе Бабруйскага раёна. На лаве падсудных – мяясцовы жыхар Ягор Храменя.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні 10 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Юзафа Нямеры, якога вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК) і арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Дзесятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
10 лістапада працягваецца няспынны судовы марафон за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Суды ў Мінску і іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.
- Катэгорыя: Вясна
У судах Беларусі сёння разглядаліся крымінальныя справы, узбуджаныя за прымяненне гвалту альбо пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У суботу, 14 лістапада, "Голас адваката" сумесна з Камітэтам абароны адвакатаў, у партнёрстве з Маскоўскай Хельсінскай групай, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і праваабарончым фондам "Lawyers for Lawyers", правядуць міжнародную онлайн-дыскусію, прысвечаную падзеям, якія адбываюцца ў беларускай адвакатуры. Мерапрыемства дасць магчымасць для абмеркавання пагроз незалежнасці карпарацыі, сумеснага пошуку рашэнняў праблем з прадстаўнікамі замежных адвакацкіх супольнасцяў.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак дзевятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: