Алеся Талстыку затрымалі каля дома 14 кастрычніка. Ён прайшоў тыповы для сённяшняга беларуса шлях “з РУУС у Жодзіна” і расказвае, як гэта было: ад электрашокера на Акрэсціна да ўтрымання ў камеры для пажыццёва асуджаных у Жодзіна.

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна" 12 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі блогера і былога палітвязня Міколу Дзядка. На відэа, якое апублікавала МУС, бачна, што Дзядок моцна збіты.

Ілюстрацыйнае фота. У панядзелак, 16 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту, акія адбыліся па ўсёй Беларусі ў выходныя, а таксама і тых, каго затрымлівалі на ранейшых пікетах і маршах.

Затрыманні ў Мінску 6 верасня. Ілюстрацыйнае фота 14 лістапада працягваўся пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Затрыманне каля Пушкінскай 15 лістапада. Фота "Радыё Свабода" У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты.

Незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Касталянчанка Сёння вечарам мелася выйсці на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка, які яна адбывала ў ІЧУ горада Баранавічы.

13 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прайшло трэцяе пасяджэнне па справе Ігара і Алега Букасаў, якіх судзяць па артыкуле 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), паведамляе "Вячэрні Бабруйск". Ім пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў. На ім выступіў пацярпелы, заслуханыя і прагледжаныя матэрыялы справы. Суд: Бабруйскага раёна і г.Бабруйска

Алана Гебрэмарыям Актывістцы моладзевага руху Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.

Фота: Яўген Батура Беларускія ўлады дагэтуль нічога не паведамілі аб ходзе і выніках расследавання па зваротах аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з удзельнікамі акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 13 лістапада заяве прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла, паведамляюць naviny.media.

28-гадовага купалаўца і музыку гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik Эрыка Арлова-Шымкуса затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску на Маршы «Народны ультыматум» пасля жорсткага разгону гранатамі на вуліцы Арлоўская. Сілавікі выцягнулі хлопца з пад'езда, збівалі, пагражалі і паставілі маркерам на яго твары метку. Эрыка асудзілі на 12 сутак арышту па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП, увесь час яго утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна. З «сутак» Эрык выйшаў у статусе падазраванага па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што нібыта «кідаў камяні ў Цэнтральнае РУУС» ці «ўдарыў АМАПаўца» – ён так сам і не зразумеў, у чым яго хочуць абвінаваціць. Музыка распавёў «Вясне» пра сваё затрыманне, як ён сутыкнуўся з жорсткасцю сілавікоў і пра  крымінальную справу. Увечары 25 кастрычніка Эрык з маці былі на вуліцы Арлоўскай, калі пачалі выбухаць света-шумавыя гранаты. Яны напужаліся і з іншымі людзьмі пабеглі хавацца ў пад'езд бліжэйшага дому. Там хавалася каля 15 чалавек. Але некаторых з іх, у тым ліку і Эрыка, у той вечар затрымалі.