- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення. Максімальны тэрмін пакарання - абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб немагчымасці правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 Беларусі У Беларусі працягваюцца парушэнні правоў чалавека: са жніўня і да 12 лістапада 2020 года колькасць затрыманых людзей за выказванне меркавання і ўдзел у мірных сходах дасягнула 18 тысяч чалавек. З пачатку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і да 12 лістапада 2020 года да адміністрацыйнай адказнасці з палітычных прычын было прыцягнута не менш за 5000 чалавек. Падазраванымі ў крымінальных справах па палітычных матывах сталі больш за 900 чалавек, з іх 121 прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Хойніцкага раёна 12 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы гомельскага актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ). Справу ўзбудзіў мясцовы аддзел Следчага камітэта, там прыйшлі да высновы, што ў словах актывіста ёсць склад злачынства.
- Катэгорыя: Вясна
11-12 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Суды ў Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюць 12 лістапада разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.