- Катэгорыя: Вясна
9 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.
- Катэгорыя: Вясна
9 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 18 лістапада, Мінскі гарадскі суд разглядзеў касацыйную скаргу незалежнай журналісткі і праваабаронцы «Вясны» Марыны Кастылянчанкі на пастанову суда Заводскага раёна ад 2 лістапада, якой яна была асуджана на 15 сутак арышту па Мінска па двух артыкулах КаАП: 23.34 і 23.4. Суддзя Жанна Хвайніцкая абвінаваціла праваабаронцу ў тым, што 30 кастрычніка яна «ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаванні за змену ўлады, выкрыквала лозунгі «Трыбунал», «Жыве Беларусь», «Сыходзь», а пры затрыманні аказала супраціў супрацоўнікам міліцыі, адмаўляючыся прайсці ў службовы транспарт». Праваабаронца цалкам не прызнала віну і назвала абвінавачванні абсалютнай выдумкай. Марына ў скарзе адзначыла, што наогул не ўдзельнічала ў пікеце, а яе затрыманне адбылося ў іншым месцы. Таксама яна звярнула ўвагу на аднабаковасць судовага разгляду яе справы суддзёй Жаннай Хвайніцкай, бо тая адмовілася задаволіць хадайніцтва яе абаронцы аб выпатрабаванні відэа з кавярні, дзе яе затрымлівалі.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 18 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
12 лістапада ўлады Беларусі нанеслі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацыяў краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), у кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднання ды ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна 17 лістапада асудзіў 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе да трох гадоў калоніі. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала мінчаніна вінаватым па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу). Негледзячы на тое, што супрацоўнік мінскага АМАПу пасля патасоўкі з Антонам не атрымаў цялесных пашкоджанняў і не звяртаўся ў медыцынскія ўстановы, яму кампенсаваная маральная шкода ў тысячу рублёў, хлопец цалкам прызнаў сваю віну, яму прызначылі тое пакаранне, якое прасіў пракурор. Хлопец уступіў у патасоўку з АМАПаўцам, калі тыя пачалі выхопліваць і затрымліваць пратэстоўцаў, калі тыя сталі ў счэпку. Антона Лакішыка арыштавалі ў залі суда. 21-гадовага Антона Лакішыка затрымалі 14 ліпеня каля метро "Няміга". У той вечар мінчукі выйшлі на стыхійныя акцыі ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. У некаторых пунктах горада назіраліся жорсткія сутыкненні з сілавікамі.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 18 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманага смаргонскага праваабаронцу Алеся Дзергачова пратрымалі 72 гадзіны за кратамі ізалятара. Яго выпусцілі ўвечары 17 лістапада.