- Катэгорыя: Вясна
Эксперты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі мусяць расследаваць, наколькі законнымі былі дзеянні сілавікоў падчас акцый пратэсту ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў іх заяве ад 19 лістапада, якую падпісалі дзесяць экспертаў ААН, у тым ліку спецдакладчык па пазасудовых пакараннях смерцю Агнэс Каламар, а таксама яе калегі, якія займаюцца абаронай правоў на свабоду думкі — Ірэн Хан, сітуацыяй у галіне правоў чалавека ў Беларусі — Анаіс Марэн, пытаннем пра катаванні — Нільс Мэльцэр, і ўдзельнікі рабочай групы ААН па адвольных затрыманнях. "Я рашуча асуджаю шырокамаштабныя парушэнні беларускімі ўладамі правоў на мірныя сходы, свабоду думкі і выказвання, а таксама права на ўдзел у публічных справах, — заявіла спецыяльная дакладчыца ў пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. — Правы мірных пратэстоўцаў, абаронцаў правоў чалавека, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў застаюцца неабароненымі ад непрапарцыйна гвалтоўных і відавочна незаконных дзеянняў сілавікоў".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Блогер і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок быў затрыманы 12 лістапада ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. На відэа, якое было распаўсюджана МУС, уяўна бачна, што Дзядок збіты. Яго адвакатка Наталля Мацкевіч паведаміла, што заявіла хадайніцтва аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы ў дачыненні да Дзядка. "Новы Час" звязаўся з Наталляй, каб больш даведацца, што зараз адбываецца з Мікалаем Дзядком.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 19 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па нагоды пагаршэння стану здароўя палітвязня Вячаслава Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 у Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Спецдакладчыка па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання Нільса Мельцэра ў сітуацыю з нагоды неаказання палітвязню медыцынскай дапамогі ў ізалятары. Здароўе Вячаслава Рагашчука знаходзіцца ў небяспецы, пры такіх абставінах ён можа пазбавіцца працаздольнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.