- Катэгорыя: Вясна
Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў.
- Катэгорыя: Вясна
У кватэру да Аляксандра Мацеюка 11 лістапада прыйшлі з пракурорскай санкцыяй на агляд некалькі супрацоўнікаў Чыгуначнага РАУС гораду Віцебску. Як піша "Віцебская Вясна", падставай для ператрусу паслужыў фотаздымак, змешчаны ў адным з віцебскіх паблікаў...
- Катэгорыя: Вясна
У апошнія дні ў сродках масавай інфармацыі паведамляецца аб спісанні з карт-рахункаў грошай, якія, пацярпелыя ад дзеянняў улады грамадзяне. атрымлівалі ад кампаніі BY_Help. Многія банкаўскія карткі блакуюцца. Праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі банк, напрыклад, заблакаваў нават пенсійную картку жыхарцы Мінска, альбо карт-рахунак жанчыны, якая атрымлівае дапамогу па догляду за дзіцяці.
- Катэгорыя: Вясна
За апошні тыдзень яшчэ дзевяць дэпутатаў з краінаў ЕС далучыліся да кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco #WeStandBYyou. Мэтай ініцыятывы з’яўляецца падтрымка палітычных зняволеных у Беларусі. Іх еўрапейскія “хросныя” патрабуюць неадкладнага вызвалення вязняў. Так, дэпутаты еўрапейскіх парламентаў выступілі ў абарону і за вызваленне палітвязняў Віктара Куўшынава, Расціслава Стэфановіча, Арцёма Хвашчэўскага, Івана Комара, Вячаслава Рагашчука, Марыі Бабовіч, Арцёма Саўчука, Паўла Юхневіча і Антаніны Канавалавай. Вібке Эсдар, дэпутатка Бундэстага ад партыі СДПГ, стала “хроснай” Віктара Куўшынава.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваецца разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
- Катэгорыя: Вясна
Сузаснавальнік кампаніі BY_Help Аляксей Лявончык прызнаны падазроным па крымінальнай справе, паведамляе Следчы камітэт. Згодна з інфармацыяй Следчага камітэту, Аляксей Лявончык учыняў дзеянні, "накіраваныя на дэстабілізацыю грамадскага парадку".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ваўкавыскага раёна 11 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ). Справу разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Пацярпелыя – Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка.
- Катэгорыя: Вясна
Суды ў Мінску і іншых гарадах працягваюць 11 лістапада разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.