У судзе па справе Міхаіла Фірага У судзе Заводскага раёна 23 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да Міхаіла Фірага.

Старшынствуе суддзя Алена Капцэвіч.

У віну Міхаілу Фірага ставіцца тое, што ён у стане алкагольнага ап’янення з групай грамадзянаў блакіраваў рух транспарту на перакрыжыванні завулка Тучынскага і вуліцы Кальварыйскай 10 жніўня з 00.30 да 01.35 гадзін. Яго дзеянні кваліфікаваныя па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Падсудны віну прызнаў, адмовіўся ад паслуг прадстаўленага абаронцы, сказаў, што раскайваецца ў здзейсненным. Да гэтага Міхаіл Фірага прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, быў вызвалены за 3 гады і 23 дні да сканчэння тэрміну пад асабістае паручальніцтва.

У судзе выступілі сведкамі бацька і знаёмы падсуднага.

Судовае пасяджэнне працягнецца ў 9.45 24 снежня.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочвае судовы працэс. Інфармацыя будзе дапоўненая.

Крыніца: Заводскі суд разглядае справу па блакаванні дарогі 10 жніўня ў Мінску