- Катэгорыя: Вясна
16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
19 студзеня раённыя суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэраў.
- Катэгорыя: Вясна
18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу палітзняволенага Валерыя Каленчыца, яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
- Катэгорыя: Вясна
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Берасцейская Вясна", суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 19 студзеня абвясціў прысуд Дар'і Паляковай. Жанчыну прызналі вінаватай па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса ("Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў") і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады без накіравання ў папращчую ўстанову. Таксама суд пастанавіў спагнаць на карысць пацярпелага 10 рублёў, а арышт з банкаўскіх рахункаў Паляковай зняць.
- Катэгорыя: Вясна
У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. На першы дзень судовага паседжання з'явіліся толькі двое — Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, на другі дзень суда планаваўся іх допыт. Але на суд яны не з'явіліся па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". У судзе ў сувязі з гэтым абвешчаны перапынак на тыдзень. "Вясна" працягвае назіраць за судовым пасяджэннем і распавядае, што было на другім судовым паседжанні. Нагадаем, Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 17-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.