15 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Ранкам знікла сувязь з кнігараспаўсюднікам Алесем Яўдахам. Ён займаецца распаўсюдам беларускіх кніг праз інтэрнэт-краму knihi.by. Алесь не выходзіць на сувязь, тэлефон адключаны. «Перад гэтым паспеў напісаць, што да яго звоняць у дзверы», — напісалі яго сябры.
Беларускі ПЭН-цэнтр паведаміў, што не выходзіць на сувязь Андрэй Янушкевіч з выдавецтва "Янушкевіч". Пазней стала вядома, што яго забралі на допыт ў Дэпартамент фінансавых расследванняў.
"Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР ў выдавецтва "Янушкевіч". Яны правялі агляд і забралі кампутар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, зьнешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт", - расказаў Свабодзе Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.
МУС у сваім тэлеграм-канале паведаміла пра затрыманне супрацоўнікамі ГУБАЗіК 31-гадовага менчука, які, са слоў прэс-службы, стварыў і адміністраваў некалькі «дваровых» тэлеграм-чатаў, уключаючы «Сухарава-97» (больш за 3300 удзельнікаў), а таксама тэлеграм-канал «Сухарава News» (больш за 1100 удзельнікаў). Затрыманне адбылося ўвечары 14 студзеня. Па звестках "Вясны", менчука завуць Іван Бандарэнка. Пасля затрымання ён трапіў у 4-ю гарадскую бальніцу, сёння яго адтуль забралі сілавікі. У дадзены момант яго месцазнаходжання невядома.
Тэлеграм-канал "Списки. Окрестино" паведамляе пра затрыманне Кірыла Бурханава. Падрабязнасці невядомы.
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: Затрыманні працягваюцца. Хроніка палітычнага пераследу за 15 студзеня