- Катэгорыя: Вясна
Разгляд крымінальнай справы жлобінскіх юнакоў Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты працягваецца 28 студзеня у судзе Жлобінскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Віктару Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Напярэдадні пракурор запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік. Віктар Барушка - 32-гадовы прадпрымальнік, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. У яго вышэйшая адукацыя, да затрымання працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, мае пагашаную судзімасць за злачынства па частцы 1 артыкула 328 КК, здзейсненае каля 15 гадоў таму.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна горада Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова. Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 214 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
28 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 28 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых у студзені грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 28 студзеня распачаўся суд над 24-гадовым Аляксеем Губічам, якога вінавацяць па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска 27 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 29-гадовага Аляксандра Нурдзінава. Мінчаніна вінавацяць за падзеі 9-10 жніўня адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстных акцыях, блакаванні дарог, узвядзенні барыкад і ў тым, што ён "кідаў расліннасць з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных справаў". Аляксандр сваю віну не прызнае. Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірае за гэтым судом. Паводле абвінавачання, Аляксандр Нурдзінаў "вечарам 9 жніўня мінулага года прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, тым, што адбываецца на праспекце Пераможцаў у Мінску. Убачыўшы, як праваахоўнікі спыняюць супрацьпраўныя дзеянні іншых грамадзян, ён сарваў расліннасць з кветнікаў і кінуў яе ў супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.

У судзе Жлобінскага раёна 27 студзеня распачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).