28 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
У судзе Савецкага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы "Мой модны кут" Валерый Есіпёнка. Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі, якую затрымалі двума днямі раней.
Навіны палітвязняў
Ад сваякоў палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Андрэя Чапюка і яшчэ некалькіх чалавек узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крыминальнага кодэксу - "Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме". Таксама вядома, што зараз Францкевіча вінавацяць па ўсіх трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспардках, удзел у іх, навучанне ці іншая падрыхтоўка да ўдзелу).
Гомель
Зранку ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў мясцовых актывістаў адбываецца вобшук. Падрабязнасці высвятляюцца.
Будзе дапаўняцца