- Катэгорыя: Вясна
У Віцебску 30 студзеня прайшоў працэс, які мусіць увайсці ў гісторыю беларускага судаводства.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 2 лютага, у судзе Лагойскага раёна будзе абвешчаны прысуд палітвязню Уладзіміру Няронскаму, якога абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Ляўковіч запрасіў у суда для яго тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта самае строгае пакаранне з усіх магчымых. Палітвязень цалкам прызнаў віну па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады), а па арт. 342 КК — не. Яго абаронца Сяргей Лепеш заявіў у спрэчцы, што ў судовым пасяджэнні не было ўстаноўлена ніводнага факту здзяйснення Няронскім злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, у сувязі з чым просіць апраўдаць яго па гэтым артыкуле. "Вясна" публікуе аргументы абаронцы Уладзіміра Няронскага, згодна з якімі віна палітвязня па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса не даказаная. У першую чаргу адаўкат Сяргей Лепеш звяртае ўвагу, што Уладзімір Няронскі, які абвінавачваецца ў здзяйсненні менш цяжкага злачынства і злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, утрымліваецца пад вартай ужо больш за 7 месяцаў знаходзіцца пад вартай, а з улікам адміністрацыйнага затрымання – больш за 8 месяцаў. Пры гэтым, за гэты час падчас папярэдняга расследавання так і не былі здабытыя доказы, якія абгрунтоўваюць здзяйсненне Няронскім злачынства, прадугледжанага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу 26-гадовага спартсмена Алега Мазгова, якогда ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго абвінавачваюць ў тым, што стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі. 28 студзеня пракурор у судзе запрасіў для Алега тры гады "хіміі". Справу разглядае суддзя Юлія Шут. Алега Мазгова абвінавачваюць у тым, што ён прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 9 жніўня, выходзіў на праезную частку, перакрываў рух транспарту супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, прымушаў вадзіцеляў Мінсктранса ажыццяўляць вымушаную стаянку. У судовых спрэчках пракурор Рамановіч заявіў:
- Катэгорыя: Вясна
31 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
28 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
30 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутаты парламентаў Германіі, Швейцарыі і Ірландыі сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Вольгі Паўлавай, Уладзіслава Зяневіча, Рамана Гваздзёлкі, Максіма Паўлюшчыка, Руслана Парфёнава, Іллі Паланянкіна, Анастасіі Булыбенка, Таццяны Якельчык і Аляксея Санчука. Фрэнсіс Фіцджэральд, дэпутатка Еўрапарламента, былая віцэ-прэм'ер-міністарка Ірландыі і сябра камітэта Еўрапейскага парламента па правах жанчын, стала “хроснай” Вольгі Паўлавай.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў судзе Лагойскага раёна пракурор Аляксандр Ляўковіч папрасіў суд прызнаць вінаватым па артыкуле 369 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса палітвязня аўтара ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзіміра Няронскага і запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Гэта самае строгае пакаранне з усіх магчымых. «Вясна» падрабязна асвятляла усе пяць судовых працэсаў. Вынясенне прысуду прызначана на аўторак, 2 лютага. 29 студзеня Уладзімір Няронскі выступіў у судзе з апошнім словам. Вось што ён сказаў — публікуем стэнаграму прамовы палітвязня. "Шчыра кажучы, паслухаўшы пракурора, мне сорамна, што ў нас пракуратура Рэспублікі Беларусь займаецца такой дзейнасцю. Шчыра, нават не чакаў, што такое адбудзецца ў гэтых сценах, і гэтым займаюцца работнікі пракуратуры. Калі звярнуць увагу, як чытаў пракурор гэтае абвінавачванне, звяртаючы ўвагу на яго паводзіны, любы псіхолаг і псіхатэрапеўт скажа, што гэта адбываецца хлусня: ён нешта ўвесь час кранае, лазіць у кішэню. Гэта значыць, у падсвядомасці ён разумее, што ён хлусіць. І сапраўды, мне было непрыемна чуць гэтыя словы, вырваныя з кантэксту, сабраныя ў сказы. Я, як веруючы чалавек, сказаў на судзе, што я наогул не хлушу, і мне пляваць, які тэрмін мне дадуць. Суд на небе — самы справядлівы, і мы за кожны падман панясем пакаранне, запомніце. Ваша пакаранне — гэта ўсё такі абсурд. Я разумею, што Вы [пракурору] гэтую прамову некалькі дзён трэніравалі перад люстэркам, гэтую інтанацыю. Гэта так смешна гучыць — вашыя гэтыя паказанні. Грамадзянін суддзя, я вам скажу дакладна: бог усё чуе.
- Катэгорыя: Вясна
У суддзе Чэрвенскага раёна 29 студзеня разглядалася крымінальаня справа, узбуджаная супраць Віктара Лагуціна па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Лагуціна абвінавацілі ў тым, што намаляваў на прыпынку паласу чырвонага колеру.