Віталь Прохараў. Фота: "Гомельская вясна". У Жлобіне працягваецца крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага. Дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Ляўковіч запрашваў у суда для Уладзіміра Няронскага тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта самае строгае пакаранне з усіх магчымых. Палітвязень цалкам прызнаў віну па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады), а па арт. 342 КК — не.   

Дзмітрый Грыневіч. У судзе Смаргонскага раёна 1 лютага вынесены прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Грыневічу. Якога абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК РБ).

Крама Symbal.by 30 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Дзмітрый Грыневіч. В суде Сморгонского района 1 февраля вынесен приговор местному жителю Дмитрию Гриневичу, которого обвинили в надругательстве над государственным флагом (ст. 370 УК РБ).

У Мінскім гарадскім судзе 1 лютага скончыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе ў дачыненні да блогера Паўла Спірына. Дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў запрасіў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Дзіна Кучук вынесе сваё рашэнне пятага лютага. Як праходзіў судовы працэс і што гаварылася на спрэчках бакоў? Чытайце ў нашым матэрыяле.

Ігар Лазавік (злева) і яго адвакат У Гародні першага лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся новы судовы крымінальны працэс. На лаве падсудных Ігар Лазавік, які раней быў сведкам па крымінальнай справе збітага амапаўцамі таксіста Аляксея Лапы, а затым яго перавялі ў лік падазраваных і ўрэшце абвінавачаных. Лазавіка судзяць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Крымінальная справа супраць Лазавіка была распачатая 20 кастрычніка, яна датычыцца падзей у ноч з 10 на 11 жніўня, калі Лазавік быў пасажырам Аляксея Лапы і сам быў збіты. У разглядзе крымінальнай справы таксіста Лапы пакуль перапынак. 

Дзмітрый Грыневіч. У судзе Смаргонскага раёна 1 лютага вынесены прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Грыневічу. Якога абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК РБ).

Ігар Повараў у судзе У Жлобіне 1 лютага працягваецца крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Антон Валавік у судзе Суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска вынес прысуд 23-гадоваму Антону Валавіку, якога абвінавацілі па артыкулах 342 і 364 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па сукупнасці двух артыкулаў. Адзін год  — паводле 342 артыкула і тры гады — паводле 364 артыкула.