- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 29 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 1 лютага распачаўся крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 26-гадоваму спартсмену Алегу Мазгову, якога ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор. Да ўступу прысуду ў сілу пакінутая мера стрымання ў выглядзе асабістага даручальніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Першага лютага ў судзе Дзяржынскага раёна разглядалі крымінальную справу па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), узбуджаную супраць жыхара Фаніпаля Максіма Самбраса.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 1 лютага працягваецца крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі першага лютага разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 1 лютага працягваецца крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Лагойскага раёна 29 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага блогера Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Гэта ўжо пяты судовы працэс, суд цягнецца з 12 студзеня. Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" у некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку мітынг у Гродне 29 траўня, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета, хаця ў гэты час сам Няронскі ўжо амаль месяц адбываў "суткі". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама ў сваіх відэароліках на ютуб-канале "Слуцк для жизни". Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Па стане на 1 лютага вядома больш за 770 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 217 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі. З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, амаль за дзевяць месяцаў у краіне заведзена больш за 1800 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі раённы суд 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Дзяшчэні. Яго абвінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Алена Новікава. Дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Фаміна.