У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 29 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян.

Мінскі раённы суд Мінскі раённы суд пачаў 29 студзеня разгляд крымінальнай справы Аляксандра Дзяшчэні. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

29 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Арцём Вінакураў у судзе. Фота: dev.by 29 студзеня суд Савецкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму палітзняволенаму студэнту БДУІР Арцёму Вінакураву. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 КК і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор. Арцёма вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Мінскі раённы суд Мінскі раённы суд пачаў 29 студзеня разгляд крымінальнай справы Аляксандра Дзяшчэні. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

26 і 27 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Рэната Смірнова ў судзе. Фота: "Белсат" 29 студзеня суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд 19-гадовай палітзняволенай Рэнаце Смірновай. Яе прызналі вінаватай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі".

Рэната Смірнова ў судзе. Фота: "Белсат" 29 студзеня суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд 19-гадовай палітзняволенай Рэнаце Смірновай. Яе прызналі вінаватай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі".

Суд Савецкага раёна 27 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку. Яго абвінавачваюць у тым, што ён сарваў 26 кастрычніка вучэбныя заняткі, што пацягнула "зрыў навучальнага працэсу і недаатрыманне ведаў студэнтамі БДУІР". У першы дзень суда было дапытана 18 сведак: выкладчыкі і студэнты БДУІР, ахоўнік і бацькі Арцёма. Па іх словах, заняткі былі прыпыненыя на 5-15 хвілін, але прэтэнзіяў ніхто не мае да гэтага. Па абвінавачваннях, Арцём дзейнічаў у групе асобаў — гэтыя людзі неўстаноўленыя, а сведкі даюць розныя паказанні, колькі людзей там было. Арцёма Вінакурава многія пазналі толькі на відэа са спрэчкай з дэканам БДУІР Леанідам Шылінам, якое студэнты выклалі ў інтэрнэт. Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава. "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс.   Арцём Вінакураў — студэнт 3 курса факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы". Арцём быў затрыманы раніцай 27 кастрычніка, супраць яго была распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).

Суд Лагойскага раёна 29 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага блогера Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Гэта ўжо пяты судовы працэс, суд цягнецца з 12 студзеня. Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" у некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку мітынг у Гродне 29 траўня, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета, хаця ў гэты час сам Няронскі ўжо амаль месяц адбываў "суткі". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама ў сваіх відэароліках на ютуб-канале "Слуцк для жизни". Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.   Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе 13 студзеня. Фота: spring96.org