- Катэгорыя: Вясна
На акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Беларусі на выходных 23-24 студзеня, было затрымана не менш за 155 чалавек. У аўторак, 26 студзеня, у судах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы у дачыненні да затрыманых на выходных і тых, каго затрымлівалі раней — на акцыях і кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-чаце прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай. На суд з'явілася сама пацярпелая і тлумачыла, якія маральныя пакуты ёй былі прычыненыя абразай абвінавачанага ў чаце "Банда Луки", якія яна ацаніла ў 5000 рублёў. Сам каментар у судзе агучаны не быў, але вядома, што ён быў "у непрыстойнай грубай нецэнзурнай форме пра пасаду і зоркі". У якасці сведкі ў судзе была дапытаная афіцыйная прадстаўніца ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч. Справу разглядала суддзя Таццяна Акавітая. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за гэтым судовым працэсам — распавядаем ягоныя абставіны. Паводле абвінавачвання, раніцай 18 чэрвеня карыстальнік тэлеграма Коба [Дзмітрый Ушацкі] размясціў "па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй у Рэспубліцы Беларусь" у тэлеграм-чаце "Банда Лукі" абразлівае паведамленне пад фатаграфіяй Чамаданавай, выказанае ў непрыстойнай нецэнзурнай грубай форме пра пасаду і зоркі з мэтай "адпомсціць за яе афіцыйны каментар пра ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна". Паводле абвінавачвання, размешчанае Ушацкім паведамленне "прыніжае гонар і годнасць Чамаданавай, прычыняе ёй маральныя пакуты, падрывае яе аўтарытэт, асабістыя і прафесійныя якасці, а таксама аўтарытэт органаў унутраных справаў у цэлым". Тым самым, паводле абвінавачання, Дзмітрый Ушацкі здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў 26 студзеня даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”.
- Катэгорыя: Вясна
22 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтавалі шэраг пытанняў і тэм да шостага перыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь, які будзе прадстаўлены на 70-й сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН. Больш за 80 пытанняў размеркаваныя па двух раздзелах: пытанні, якія тычацца інстытуцыйнай асновы барацьбы з катаваннямі і жорсткім абыходжанні, і пытанні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 года і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала беларускія ўлады спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёраў "Вясны" і адпусціць іх з-пад варты.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Пірожнікава агучыла прысуд ў дачыненні да Дзмітрыя Кулакоўскага. Яго прызналі вінаватым у публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў (артыкул 369 КК РБ) і прызначылі абмежаванне свабоды з накіраваннем у пасяленне адкрытага тыпу тэрмінам на два гады (менавіта столькі запатрабаваў пракурор). Меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыяздзе — таму Кулакоўскага адпусцілі з пад-варты адразу пасля вынясення прысуду. Акрамя таго, Кулакоўскі павінен сплаціць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу — старэйшаму оперупаўнаважанаму Смоляру памерам у 1000 беларускіх рублёў. А грошы, якія разам з іншымі рэчамі Кулакоўскага забралі пры затрыманні (каля 300 еўра), звярнуць у кошт гэтага маральнага іска. Ні пацярпелы, ні іншыя сведкі па гэтай справе (супрацоўнікі міліцыі) ні разу не прыйшлі на судовыя паседжанні (негледзячы на хадайніцтвы адвакаткі).
- Катэгорыя: Вясна
25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Астравецкага раёна ў складзе суддзі Дзмітрыя Багдановіча, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы Аляксея Тамчанка 18 студзеня разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванню мясцовага жыхара Уладзіміра Чыжэўскага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 368 (абраза Прэзідэнта) і арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Астравецкага раёна ў складзе суддзі Дзмітрыя Багдановіча, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы Аляксея Тамчанка 18 студзеня разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванню мясцовага жыхара Уладзіміра Чыжэўскага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 368 (абраза Прэзідэнта) і арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады).