А Бібік і М. Копач у судзе. У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 студзеня працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online У Леніскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ судзяць 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.

У Мінскім гарадскім судзе 25 студзеня ў 10.00 пачаўся суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Спірына. Не ўсе жадаючыя змаглі трапіць туды—каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжанняў, бо ім не хапіла месца. Дзверы залі зачынілі. Блогера Паўла Спірына абвінавачваюць у частцы 1 артыкула 130 КК РБ (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці).

Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by 26 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Абвінавачаны - 32-гадовы прадпрымальнік Віктар Барушка, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. З 18 кастрычніка ён знаходзіцца пад вартай. Як паведамляе TUT.BY, пракурор запытаў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

26 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

А Бібік і М. Копач у судзе. У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Лідзія Целіца 22 студзеня вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Сячко –абмежаванне волі тэрмінам у тры гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу. У гэты тэрмін залічана знаходжанне Аляксандра пад вартай падчас следства з 23 кастрычніка 2020 года па 22 студзеня 2021 года. Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра выпусцілі з-пад варты. Менавіта такое пакаранне запытвала дзяржабвінаваўца Жураўлёва.

Суд Савецкага раёна 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку. Яго абвінавачваюць у тым, што ён сарваў 26 кастрычніка вучэбныя заняткі, што пацягнула "зрыў навучальнага працэсу і недаатрыманне ведаў студэнтамі БДУІР". На судзе ўжо было дапытана дзесяць сведак: выкладчыкі і студэнты БДУІР, ахоўнік і бацькі Арцёма. Па іх словах, заняткі былі прыпыненыя на 5-15 хівлін, але прэтэнзіяў ніхто не мае да гэтага. Ніхто з іх не заявіў, што менавіта праз дзеянні Арцёма яны ў той дзень недаатрымалі веды на занятках. Арцёма Вінакурава многія пазналі толькі на відэа са спрэчкай з дэканам БДУІР Леанідам Шылінам, якое студэнты выклалі ў інтэрнэт. На судзе быў дапытаны і сам Шылін: ён папрасіў прабачэнне ў абвінавачанага, сказаў, што Арцёма падманулі. Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава. "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс.  Студэнт Арцём Вінакураў і дэкан Леанід Шылін 26 кастрычніка ў аўдыторыі БДУІР

Нешматлікія затрыманні адбыліся 24 студзеня ў Мінску.  Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "Спісы Акрэсціна" былі затрыманыя: 

А Бібік і М. Копач у судзе. У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска А Бібіка і М. Копач Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).