Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 27 студзеня 2021 г.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек, сярод якіх і палітзняволеная Марына Глазава, якая пасля двух месяцаў у СІЗА была пераведзена пад хатні арышт. На лаве падсудных – палітвязняволеная Марына Глазава, Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан

Аляксандр Кісялёў у судзе. У судзе Жлобінскага раёна 27 студзеня распачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суд Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці 27 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе супраць Віктара Царыкевіча. Яго абвінавацілі па ч. 1 і 2 арт. 339 (хуліганства і злоснае хуліганства) і 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. За правядзенне серый "цынічных" акцый у верасні-кастрычніку: размалёўванне прыпынкаў у Мастоўскім раёне, нанясенні на дрэвах БЧБ-сцягоў, развешванні на іх пудзілаў у міліцэйскай форме і размяшчэнні таблічак у выглядзе рытуальных надмагілляў, а таксама труны з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі Віктара Царыкевіча пазбавілі волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, у мужчыны канфіскавалі машыну. Справу разглядаў старшыня суда Мастоўскага раёна Віталь Сініла. Распавядаем, што вядома па гэтай справе. Працэс праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме, таму яго падрабязнасці — невядомы. На першы працэс не пусцілі нават у будынак суда праваабаронцу "Вясны" Аляксандра Вайцешыка, які планаваў жыццяўляць маніторынг суда. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя ў сувязі з СОVID-19.

Антон Валавік на паседжанні 27 студзеня Суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу 23-гадовага Антона Валавіка, якога абвінавачваюць па артыкулах 342 і 364 Крымінальнага кодэкса.

Суд Савецкага раёна 27 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку. Яго абвінавачваюць у тым, што ён сарваў 26 кастрычніка вучэбныя заняткі, што пацягнула "зрыў навучальнага працэсу і недаатрыманне ведаў студэнтамі БДУІР". У першы дзень суда было дапытана 18 сведак: выкладчыкі і студэнты БДУІР, ахоўнік і бацькі Арцёма. Па іх словах, заняткі былі прыпыненыя на 5-15 хвілін, але прэтэнзіяў ніхто не мае да гэтага. Па абвінавачваннях, Арцём дзейнічай у групе асобаў — гэтыя людзі неўстаноўленыя, а сведкі даюць розныя паказанні, колькі людзей там было. Арцёма Вінакурава многія пазналі толькі на відэа са спрэчкай з дэканам БДУІР Леанідам Шылінам, якое студэнты выклалі ў інтэрнэт. Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава. "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс.   Арцём Вінакураў — студэнт 3 курса факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы". Арцём быў затрыманы раніцай 27 кастрычніка, супраць яго была распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).

У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 27 студзеня працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на выходных і тых, каго затрымлівалі раней — на акцыях і кропкава.

Дзмітрый Гопта ў судзе. Фота: "Гомельская Вясна". У судзе Жлобінскага раёна 27 студзеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by 27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Дзмітрыю Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Напярэдадні пракурор запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік.

Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). На лаве падсудных – 31-гадовы Алег Зубрыцкі. Суддзя – Вікторыя Шабуня. Пацярпелая – А. І. Навумчык, якая з'яўляецца жонкай супрацоўніка АМАПа А. А. Навумчыка. Сам жа ён праходзіць па гэтай справе ў якасці сведкі.