- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 28 студзеня адбылося чарговае паседжанне ў крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Яму пагражае да 6 гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд крымінальнай справы жлобінскіх юнакоў Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты працягваецца 28 студзеня у судзе Жлобінскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомель 28 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі. Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.
- Катэгорыя: Вясна
28 студзеня стала вядома, што праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леаніду Судаленку прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці). Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.
- Катэгорыя: Вясна
28 студзеня суд у судзе Бярозаўсскага раёна быў агучаны прысуд 36-гадоваму Вадзіму Сычыку, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Вакульчык прысудзіла Сычыка да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запрасіў напярэдадні намеснік пракурора Яфімаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу 26-гадовага спартсмена Алег Мазгова, якогда ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыезде. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 28 студзеня пракурор у судзе запрасіў для Алега тры гады "хіміі". Справу разглядае суддзя Юлія Шут. Алега Мазгова абвінавачваюць у тым, што прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 9 жніўня, выходзіў на праезную частку, перакрываў рух транспарту супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, прымушаў вадзіцеляў Мінсктранса ажыццяўляць вымушаную стаянку. У судовых спрэчках пракурор Рамановіч заявіў:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомель 28 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі. Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу супраць 30-гадовага Мікіты Харловіча. Яго абвінавачваюць у тым, што ён рыхтаваўся да ўдзелу ў масавых беспарадках і для гэтага вырабіў два кактэйлі Молатава. Яго дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 295-3 і арт. 13 ч. 2 арт. 293. Мікіту затрымалі 27 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Курасоўшчыне: у хлопца з сабой былі дзве бутэлькі-кактэйлі Молатава — ён накіроўваўся іх тапіць у тэхнічным вадаёме, але не паспеў. Хлопец на судзе заявіў, што ў аддзяленні ГУБАЗіКа яго збівалі, каб атрымаць "патрэбныя паказанні" для відэароліка. Справу разглядае суддзя Максім Трусевіч. “Вясна” з дапамогай валанцёраў назірае за судовым працэсам і распавядае пра гэтую справу. Мікіта Харловіч абвінавачваецца ў тым, што 27 верасня "знаходзячыся паблізу дома па вул. Казінца, 117 і ў іншых неўстаноўленых месцах па выкананні публічных заклікаў пасля праведзеных выбараў прэзідэнта Беларусі да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках з наступным удзелам у масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады", вырабіў два гаручых прадмета – кактэйлі Молатава, якія захоўваў у сябе ў хляве, а 27 верасня ўзяў іх з сабой і накіроўваўся на пратэст, "аднак злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад яго абставінах па прычыне спынення злачыннай дзейнасці супрацоўнікамі органаў МУС".