Яўген Каханоўскі ў судзе Разгляд крымінальнай справы жлобінскіх юнакоў Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты працягваецца 28 студзеня у судзе Жлобінскага раёна.

 Абодвух вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун. Дзяржабвінаваўца – пракурор Аношка.

На ўчорашнім пасяджэнні было праведзенае судовае следства, дапытаныя абвінавачаныя.

Сёння суд апытваў сведак па справе. Практычна ўсе яны засведчылі, што ў дні масавых мітынгаў 9 і 10 жніўня 2020 года Дзмітрыя Гопты сярод мітынгоўцаў яны не бачылі.

Адзін сказаў, што быццам бы бакавым позіркам заўважыў яго ў натоўпе. Ці кідаў ён камяні, яны не бачылі.

У той час пра Яўгена Каханоўскага паведамілі, што той кідаў, як мінімум, два разы камяні.

Адзін сведка ў суд не з’явіўся. Зараз ён знаходзіцца ў псіхіятрычнай клініцы на лекаванні.

Адвакат Каханоўскага С. Красноў сказаў, што калі паспеюць сёння перадаць даведку з клінікі, што сведка неадэкватны, то яго паказанні будуць выключаныя са справы і яго не будуць дапытваць. Калі не будзе даведкі, то

прыйдзецца чакаць, калі хлопец выйдзе з лякарні.

Пасля абеду суд прыступіць да вывучэння матэрыялаў справы.

“Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне

“Знаходзіліся ў натоўпе, свісцелі, крычалі лозунгі, шпурлянулі ў міліцэйскую газэль і МАЗ з вайскоўцамі некалькі камянёў”. Нанеслі шкоду аўтамабілям на суму 320 і 840 рублёў”. - агучвае абвінавачванне пракурор Аношка.

Крыніца: Жлобін: па справе Каханоўскага і Гопты праходзіць допыт сведкаў