- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню Дзмітрыю Дубкову. Яго прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 214 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму па сукупнасці пакаранняў: на шэсць гадоў — па 214 артыкуле, на пяць — па 293. Менавіта такое пакаранне і прасіла пракурор.
Спрабаваў спыніць машыну ДАІ, каб яна не заехала ў людзей. У Мінску пачаўся суд над Іванам Канявегам
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Івана Канявегі — індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара канцэртнага агенцтва Horse&Vega. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса па падзеях у сталіцы з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Справу разглядаем суддзя Кацярына Мурашка. Паводле тэксту абвінавачвання, ноччу 10 жніўня, з 00:40 да 00:45, Канявега з групай грамадзян выйшаў на праезную частку на скрыжаванні вул. Багдановіча-Купалы-Старажоўскай, што прывяло да парушэння працы транспарту. Сваімі дзеяннямі ён перашкаджаў дзейнасці органаў правапарадку, з яго боку зыходзіла пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да іх. Таксама ён нанёс не менш двух удараў рукамі па задняй арцы і шкле службовага аўтамабіля ДАІ. У гэты час Іван Канявега быў цвярозы.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне працягваецца крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна другога лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксея Павядайлы — трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе. Аляксея абвінавачваюць па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Працэс вядзе суддзя Вольга Раманюк.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, пачаў 2 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, пачаў 2 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, пачаў 2 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" просяць экспертаў ААН заклікаць беларускія ўлады забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыка права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва яго крымінальнай справы, а таксама даць магчымасць абскарджання прысуду ў апеляцыйным парадку.
- Катэгорыя: Вясна
31 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.