Суд Ленінскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу 26-гадовага спартсмена Алег Мазгова, якогда ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыезде. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 28 студзеня пракурор у судзе запрасіў для Алега тры гады "хіміі". Справу разглядае суддзя Юлія Шут. Алега Мазгова абвінавачваюць у тым, што прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 9 жніўня, выходзіў на праезную частку, перакрываў рух транспарту супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, прымушаў вадзіцеляў Мінсктранса ажыццяўляць вымушаную стаянку. У судовых спрэчках пракурор Рамановіч заявіў:
"Абвінавачаны галасаваў супраць Аляксандра Лукашэнкі, што, зрэшты, з'яўляецца яго правам, але пацвярджае пратэстны характар яго дзеянняў".
Паводле абвінавачвання, Мазгоў дзейнічаў у вячэрні час, яго актыўныя дзеянні суправаджаліся грубым парушэннем грамадскага парадку. Дзяржабвінаваўца лічыць, што віна Мазгова даказана цалкам, таму просіць суд пакараць яго трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сваю віну па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Алег прызнаў цалкам.
Адвакатка Алега Мазгова звярнула ўвагу на шэраг змякчальных абставінаў: прызнаў віну, раскаяўся ў зробленым, жонка чакае дзіця.
Таксама абаронца Мазгова звярнула ўвагу, што першапачаткова справа супраць яго ўзбуджалася па арт. 293 Крымінальнага кодэкса:
"Праз тры месяцы органы следства па ўзгадненні з пракуратурай палічылі магчымым змяніць меру стрымання. Гэта сведчыць аб тым, што органы праводзячы масу дзеянняў, пераканаліся ў тым, што падабаронны не ўяўляе небяспеку і можа быць вызвалены. Ён не прымаў больш ўдзелу ў масавых мерапрыемстваў. Фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ў яго няма. Следчы орган палічыў магчымым знаходжанне на волі".
Па арт. 293 Крымінальнага кодэкса Мазгоў не прызнаваў віну, сітуацыя змянілася, калі яго спрау перакваліфікавалі на арт. 342 Крымінальнага кодэкса. А ў счэпках і лозунгі выкрыквалі тысячы людзей, якія выходзілі са жніўня мінулага года. Па сутнасці, віна Мазгова падцвярджаецца фатаграфіяй, дзе ён стаіць у счэпцы. Але па словах абвінавачанах, ён прастаяў у ёй толькі некалькі хвілін.
Пракурор не згодны з адвакаткаў: абвінавачаны знаходзіўся тры гадзіны на месцы здарэння:
"Чаму пасажыры павінны пакутаваць і абмяжоўваць правы на свабоднае перамяшчэнне па горадзе. Чаму жыхары дамоў, у якіх ёсць маленькія дзеці павінны адчуваць дыскамфорт і адчуваць усім сваім слыхам шум і ДАІ на вуліцы. Былі парушаныя законныя правы грамадзян".
Адвакатка падкрэсліла, што жыхары горада, калі і не могуць спаць, то гэта не па віне Мазгова.
Прысуд будзе абвешчаны 1 лютага.
Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа. Гісторыя палітвязня Алега Мазгова
Крыніца: "Галасаваў супраць Лукашэнкі". Пракурор запрасіў тры гады "хіміі" для палітвязня Мазгова