29 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

У Мінску затрыманы Міхаіл і Святлана Волчак. Святлана - былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ. Зараз іх месцазнаходжанне невядома.

Гродна

У Гродне ў памяшканне, дзе знаходзіцца крама "Адметнасць" і рэдакцыя Hrodna.life, прыйшоў АМАП. Таксама ў поўнай амуніцыі прыйшоў начальнік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС, вядомы многім гарадзенцам Аляксей Вайцешка. Ён сказаў, што ў дачыненні да ўладальніка крамы Сяргея Верамеенкі вядзецца адміністрацыйны працэс і загадаў выключыць камеру.

Таксама сілавікі прыйшлі з аглядам да рэдактара сайта NewGrodno.by Ігара Рэмзіка.

УУС Гродна паведаміла, што агляды ў Hrodna.life і Newgrodno.by звязаны з захоўваннем гэтымі рэсурсамі прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай. Гаворка ідзе аб захоўванні матэрыялаў аднаго з телеграм-каналаў.

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Агляды ў гарадзенскіх незалежных СМІ і іншыя факты пераследу за 29 студзеня