Ілюстацыйнае фота. У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 3 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі.

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Суд Аршанскага раёну і Оршы 1 лютага агучыў прысуд па крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 368 («Абраза прэзідэнта РБ»), распачатай супраць мясцовага жыхара Уладзіміра Шынкевіча. Ён прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы.

Сяргей Драздоўскі. Фота: ПЦ "Вясна". Дырэктар Офісу правоў людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі 2 лютага 7 гадзін правёў на допыце ў ДФР КДК. Разам з ім быў юрыст Офісу Алег Граблеўскі.

А Бібік і М. Копач у судзе. У судзе Першамайскага раёна Мінска 2 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

У судзе Дзяржынскага раёна другога лютага была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Кавальчука. Яго абвінавацілі па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці) і па арт. 368 (Абраза прэзідэнта).

Іван Вярбіцкі з адвакатам. Фота: Рэгіянальная газета. Суд  Смаргонскага раёна 2 лютага пачаў разгляд не зусім звычайнай крымінальнай справы, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага. Яго вінавацяць адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Арцём Саўчук. Фота з сямейнага архіву Другога лютага суд Фрунзенскага раёна пачаў разглядаць справу 30-гадовага палітвязня Арцёма Саўчука. Яго абвінавацілі па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. 

У судзе Заводскага раёна горада Мінска 2 лютага прайшло судовае паседжанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 26-гадовага кухара Івана Зубко. На працягу двух з палавой гадзін суд паспеў дапытаць абвінавачанага і сведак (частка з якіх не з'явілася), вывучыць пісьмовыя матэрыялы справы, выслухаць спрэчкі бакоў і апошняе слова Івана. "Вясна" падрыхтавала хроніку судовага паседжання.

Дом правасуддзя. Фота spring96.org У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі другога лютага працягваецца разгляда адміністрацыйных справў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян.

Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.