Люцыя Чыркі. Фота: сасцеткі 31 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску затрыманая швайцарская журналістка Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky). Яе месцазнаходжанне невядомае, Люцыя паспела паведаміць, што яе затрымалі ў цэнтры горада. Разам з ёй затрыманыя Анісія Гурская (Казлюк) і яе муж Юлій Ільюшанка

Таксама чытачы Белсат паведамляюць, што на праспекце Незалежнасці адбываюцца кропкавыя затрыманні людзей у медычных масках.

Крыніца: У Мінску затрыманая швейцарская журналістка Люцыя Чыркі