Крама Symbal.by 30 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 У памяшканне крамы symbal.by на праспекце Машэрава 18, у Мінску прыйшла праверка з АБЭЗ РУУС Савецкага раёна. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Павел Белавус.

«У наша памяшканне, дзе раней была афлайн-крама і якое мы зараз выкарыстоўваем як офіс, прыйшлі каля 12:00 працаўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС», – паведаміў дырэктар крамы Павел Белавус.

Паводле яго, у офісе знаходзіліся два працаўнікі. Зараз туды накіроўваюцца бухгалтар і намеснік дырэктара. Цягам гадзіны плануе прыехаць і сам Павел.

«Дакладнай інфармацыі, з якой прычыны прыехалі, у мяне няма, бо папрасілі супрацоўнікаў выключыць тэлефоны. Але, хутчэй за ўсё, як і да ўсіх, да каго ў апошнія дні прыязджалі, гэта звязана з прадукцыяй з бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоняй», – адзначыў дырэктар symbal.by.

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: У краму Symbal.by прыйшлі з праверкай