- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводзскага раёна пачаў разглядаць справу ў дачыненні да 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча. Яго абвінавацілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Дмітрый Астапенка. Дзяржабвінавачанне прадстаўляе Зубік.
- Катэгорыя: Вясна
Ад самай раніцы 16 лютага ў сябраў Праваабарончага цэнтру "Вясна", Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзяць ператрусы. Яны адбываюцца ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паведамляецца, што ператрусы праводзяцца ў тым ліку і супрацоўнікамі аддзелаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК). "Вясна" сочыць за сітуацыяй і ўвесь час абнаўляе інфармацыю. Раніцай прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў у фэйсбуку, што да яго ломяцца ў дзверы невядомыя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Смаргонскага раёна 16 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага. Яго вінавацяць адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 16 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Але саміх палітвязняў у суд не даставілі. Іх выдалілі з першага судовага паседжання. Тады суддзя Вольга Краўчанка зрабіла блогерам некалькі заўвагаў, пасля чаго яны папрасілі выдаліць іх залі суда. Невядома – ці будзе разглядацца гэтая крымінальная справа супраць без абвінавачаных. Блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць па арт. 342 ("Арганізацыя ці падрыхтоўка масавых беспарадкаў"), арт. 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") і арт. 391 ("Абраза суддзі") Крымінальнага кодэкса. Аляксандра Кабанава абвінавачваюць па арт. 342 ("Арганізацыя ці падрыхтоўка масавых беспарадкаў"), арт. 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады").
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадаках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. На лаве падсудных — адразу дзесяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. У зале суда "не хапіла месца" нават сваякам падсудных. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці. З 10 абвінавачаных шэсць з'яўляецца палітзняволенымі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у брэсцкім СІЗА-7:
- Катэгорыя: Вясна
Беларускія ўлады пачалі новую хвалю жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, заявіла старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг, каментуючы масавыя ператрусы і допыты вядучых праваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў, вырабленыя ў аўторак, 16 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводзскага раёна пачаў разглядаць справу ў дачыненні да 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Агрэйцовіча. Яго абвінавацілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Дмітрый Астапенка. Дзяржабвінавачанне прадстаўляе Зубік.
- Катэгорыя: Вясна
16 лютага па ўсёй Беларусі пракацілася хваля вобшукаў у праваабаронцаў. Ператрусы прайшлі ў офісе грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", у старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца, ягоных намеснікаў – Барыса Гарэцкага і Алега Агеева, юрысткі – Крысціны Рыхтэр; Ператрусы адбыліся ў офісах Праваабарончага цэнтра "Вясна", у каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", праваабаронцы "Вясны" Андрэя Палуды, лідараў і актывістаў незалежнага прафзвязу РЭП, а таксама ў рэгіянальных праваабаронцаў у многіх гарадах краіны.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Капанайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 16 лютага вынес прысуда па крымінальнай справы супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім Ігнат паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі серверам і дадаткамі ў выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавачваюць у блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра "Беларусь" у Мінску. Суддзя Юрый Машкетаў прызнаў Ігната вінаватым па ч.1 арт. 342 КК і асудзіў да трох гадоў "хіміі". "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за гэтым судовым працэсам. Дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе падтрымліваў пракурор Дзмітрый Падліпскі.