У судзе па справе Лявона Халатрана У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 16 лютага працягнуўся працэс над кіраўніком Ruin Bar ОК16 і валанцёрам выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявонам Халатранам.

Ігар Капанайка ў судзе. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Капанайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Ілля Толкач у залі суда 16 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі Толкача, якога вінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Андрэй Папоў, фота прадстаўлена мамай Суд Заводзскага раёна вынес прысуд палітвязню Андрэю Папову. Яго прызналі вінаватым па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Ігар Капанайка ў судзе. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Капанайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Ігар Капанайка ў судзе. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Капанайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку "Огонёк" у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя ўдзельнікі і гледачы канцэрту беларускіх гуртоў РСП ("Разбітае сэрца пацана"), Panska Moc і Ok-Band.

Ілюстрацыйнае фота. Ператрус на "Вясне" ў 2017 годзе. Мінск, 16 лютага. У менскім офісе пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" праходзіць ператрус, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч. Па яго словах, каля 11.00 ўнутр зайшлі старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі і восем сілавікоў.

Брэсцкі абласны суд 16 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву. Першапачаткова Кардзюкова абвінавачвалі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў. (ч. 2 арт. 363 КК РБ). Па гэтым артыкуле яму пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пазней абвінавачванне перакваліфікавалі ў замах на забойства-паводле ч.2 арт. Цяпер Аляксандру пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне. Справу разглядае суддзя Святлана Крамянёўская, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Геннадзь Буры.

Антон Бяленскі ў судзе. Фота Белсат У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскій парадак”.