- Катэгорыя: Вясна
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд у дачыненні грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ прайшоў 16 лютага ў Менскім гарадскім судзе. Суддзёй Е. Шылько прысуд быў пакінуты без зменаў. Саму Наталлю Хершэ на судовае паседжанне не даставілі.
Павел Сапелка: “Пераслед адвакатаў па справакаваных або інсцэніраваных падставах – з’ява амаральная”
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам, на 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім запланаваны разгляд пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці некаторых адвакатаў. Па стане на 15 лютага вядомыя, прынамсі, чатыры прозвішчы адвакатаў, якім пагражае страта ліцэнзіі.
- Катэгорыя: Вясна
Ад самай раніцы 16 лютага ў дом да гомельскай журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай прыехалі АМАПаўцы. Яны патрабуюць адчыніць дзверы дома, паведамляе тэлеграмчат "Гомельскай Вясны". Паведамляецца, што следчыя праводзяць ператрус у межах крымінальнай справы па артыкуле 362 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
15 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў. На лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі. Аляксандар Якубоўскі знік і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да Лешчанкі Дзмітрыя Міхайлавіча, асуджанага па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Салігорскага раёна 15 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.
- Катэгорыя: Вясна
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў краінаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі, а таксама прадстаўнікі Еўрапарламента.
- Катэгорыя: Вясна
11 лютага Следчым камітэтам каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай былі прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Марфу Рабкову таксама абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). У выніку, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.