- Катэгорыя: Вясна
У судзе Гарадзенскага раёну 17 лютага прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі абласны суд 16 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву. Першапачаткова Кардзюкова абвінавачвалі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў. (ч. 2 арт. 363 КК). Па гэтым артыкуле яму пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пазней абвінавачванне перакваліфікавалі ў замах на забойства — паводле ч.2 арт. Цяпер Аляксандру пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне. Справу разглядае суддзя Святлана Крамянёўская, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Геннадзь Буры.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Салігорскага раёна 17 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхарАляксандр Каратчэня.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 лютага працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. Сёння ўжо трэцяе судовае разбіральніцтва па гэтай справе. Як перадаюць валанцёры брэсцкай "Вясны", напачатку судовага паседжання спатрэбілася медыцынская дапамога палітзняволенаму 37-гадоваму таксісту Цімуру Рызапуру, таму што яму падчас этапавання на суд моцна перажалі рукі кайданкамі. У судзе па гэтай прычыне абвясцілі перапынак на паўгадзіны, а ягоная жонка Алена напісала дзве скаргі з гэтай нагоды. На лаве падсудных — 9 чалавек, семь з якіх утрымліваюцца пад вартай у брэсцкім СІЗА-7:
- Катэгорыя: Вясна
17 лютага ў Беларусі налічваецца 255 палітвязняў. “Вясна” працягвае распавядаць пра тых, хто апынуўся ў зняволенні праз палітычны пераслед. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі. Ці па-свойму няшчасныя ўсе гэтыя сем’і, калі ўсе яны звязаныя адной прагай – хутчэй абняць родных? У такой сітуацыі апынуліся мінімум дзевяць сем'яў – сёння мы распавядаем гісторыі пяці з іх.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 лютага вынеслі прысуд крэатыўнаму дырэктару рэкламнага агенцтва Salmon Graphics Сяргею Касцюкевічу, абвінавачанаму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у нядзельным маршы шостага верасня. Суддзя Вольга Няборская прызнала яго вінаватым і прысудзіла тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Да суда Касцюкевіч знаходзіўся пад вартай, пасля прысуду яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Сяргея Касцюкевіча затрымалі шостага верасня за ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту. Яго асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП на восем сутак арышту, але пасля "сутак" не адпусцілі, а затрымалі ўжо па крымінальнай справе. Потым мужчына быў дома, пад варту яго ўзялі 30 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 17 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 лютага працягваецца разгляд справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук.
- Катэгорыя: Вясна
ПЦ “Вясна” звярнуўся з тэрміновым паведамленнем у Савет па правах чалавека ААН, у якім просіць даць ацэнку парушэнням прынцыпу галоснасці судовага разбіральніцтва і ўжывання дыскрымінацыйнага падыходу ў дачыненні да незалежных СМІ, якіх не акрэдытавалі на слуханні па справе Віктара Бабарыка. Як стала вядома напярэдадні, судовае пасяджэнне па крымінальнай справе будзе адкрытым, але прадстаўнікоў незалежных сродкаў масавай інфармацыі TUT.BY, Onliner, “Беларусы і рынак”, БелаПАН, Naviny і “Наша ніва” не пусцяць у залю судовага пасяджэння, ім адмоўлена ў акрэдытацыі без тлумачэння прычын. Пазьней на сайце Вярхоўнага суда з’явілася паведамленне аб тым, што “пытанне допуску жадаючых вырашаецца судом з улікам умяшчальнасці залі”. У апублікаваным тэксце паведамляецца, што “паводле рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя неабходная дыстанцыя паміж наведвальнікамі павінна складаць не менш за 1-1.5 метра адзін ад аднога”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёну Менску 16 лютага адбылося другое паседжанне ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, паведамляе Белсат. Нашых каляжанак вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.