Антон Бяленскі ў судзе. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна 5 сакавіка абвесцілі прысуд палітвязню Антону Бяленскаму, якога авінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, падчас мірнай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна" Як паведамляе TUT.BY, 3 cакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля агучыў прысуд па справе Вадзіма Цыкунова. Мужчыну вінавацілі ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу "Табакеркі". 

Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву", пасля гэтага ён з'ехаў з месца.Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Аляксандра вінаватым па арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер на забойства супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў прасіў пакараць Троцкага 11 гадамі калоніі. Гэта рэкордны тэрмін зняволення для затрыманага падчас пратэстаў. Таксама суд абавязаў Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў маральнай і матэрыяльнай шкоды. 45-гадовы бізнэсмен Аляксандр Троцкі ў апошнім слове сказаў, што ніколі ўявіць не мог, што можа апынуцца ў такой сітуацыі:

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў краінаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі. “Хросных” атрымалі палітвязні Рыгор Гунько, Ілля Трахтэнберг, Ксенія Луцкіна, Аляксандр Бабіч, Віктар Барушка, Таццяна Ласіца, Ала Шарко, Анастасія Міронцава і Вікторыя Міронцава.

Ігар Банцэр у судзе. Фота: TUT.BY Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцара пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Гродна трэцяга сакавіка. Банцара вінавацяць паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу. Яго вінавацяць у тым, што танцаваў без штаноў перад машынай ДАІ, перадае "Радыё Свабода". Публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН.

Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў Увечары першага сакавіка ў Мінску быў затрыманы праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які напярэдадні выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Яго даставілі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 

Дзмітрый Дубкоў у судзе. Фота: auto.onliner.by Экспертнае заключэнне аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Дубкова ў рамках кампаніі праваабаронцаў па маніторынгу крымінальных спраў, якія маюць палітычны падтэкст і звязаных з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.

Антон Бяленскі ў судзе. Фота spring96.org Раніцай 4 сакавіка працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёра выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, палітвязня Антона Бяленскага. Мужчыну вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".