Летам 2020 года ўпершыню пра жанчын Беларусі гучна загаварылі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Шмат СМІ пісала, што ў мірных пратэстаў “жаночы твар” і менавіта жанчыны яго рухаюць. Гэта звязана і з рашучасцю Святланы Ціханоўскай вылучыць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта замест арыштаванага мужа, і мірныя жаночыя ланцугі салідарнасці пасля катаванняў на Акрэсціна, і жаночыя суботнія маршы, і аб’яднанне трох штабоў – Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай, якія сталі сапраўднымі лідаркамі руху за дэмакратычыныя змены ў краіне. Гэта таксама і незлічоная колькасць дзяўчат, жанчын, бабуль, якія кожны дзень робяць нябачную працу: пішуць лісты падтрымкі, наведваюць судовыя працэсы, збіраюць перадачы для родных за кратамі, падтрымліваюць адна адну і ўсіх навокал.
Разам з тым, як ніколі да гэтага, вялізарная колькасць жанчын была кінутая за краты па палітычных матывах.
ПЦ "Вясна" вядома як мінімум пра 141 палітычна матываваную крымінальную справу, заведзеную у Беларусі супраць жанчын ад пачатку выбарчай кампаніі.

Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зняволення ці пад хатнім арыштам. Дзесяць з іх ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў.

38 жанчын прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Яшчэ мінімум 17 жанчын асуджаныя да “хатняй хіміі” альбо на штрафы і зараз знаходзяцца на волі. Мінімум 75 жанчын зараз знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па крымінальных справах, частка з іх з’ехала за мяжу.

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын праваабаронцы “Вясны” заклікаюць падтрымаць дзяўчат і жанчын лістамі і паштоўкамі з віншаваннямі да гэтага свята: выказаць ім сваё захапленне, салідарнасць і падзяку.
Каму і куды пісаць?
СІЗА КДБ220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8 - Святлана Мікалаеўна Купрэева, сяброўка сям’і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы
- Ірына Аляксандраўна Мельхер (не прызнаная палітзняволенай)
- Ірына Паўлаўна Гарачкіна (не прызнаная палітзняволенай)
- Галіна Іванаўна Дзербыш (не прызнаная палітзняволенай)
- Вольга Уладзіміраўна Маёрава (не прызнаная палітзняволенай)
- Любоў Аляксандраўна Рэзановіч (не прызнаная палітзняволенай)
|
СІЗА №1 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2 - Марыя (Марфа) Аляксандраўна Рабкова, праваабаронца ПЦ «Вясна»
- Марыя Аляксандраўна Калеснікава, кіраўніца выбарчага штрабу Віктара Бабарыкі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады
- Кацярына Анатольеўна Барысевіч, журналістка TUT.BY, асуджаная на 6 месяцаў калоніі
- Кацярына Андрэеўна Бахвалава (Андрэева), журналістка Белсат, асуджаная на 2 гады калоніі за стрым
- Дар’я Чульцова, журналістка Белсат, асуджаная на 2 гады калоніі за стрым
- Юлія Вітальеўна Слуцкая, заснавальніца «Прэс-клуба»
- Ала Вячаславаўна Шарко, праграмны дырэктар «Прэс-клуба»
- Ксенія Луцкіна, журналістка, сябра Каардынацыйнай рады
- Алана Тадэге Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сяброўка Каардынацыйнай рады і Рады “Задзіночання беларускіх студэнтаў”
- Ксенія Аляксандраўна Сырамалот, студэнтка БДУ, прэс-сакратарка “Задзіночання беларускіх студэнтаў”
- Яна Іванаўна Арабейка, актывістка, сябра "Задзіночання беларускіх студэнтаў"
- Настасся Аляксандраўна Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ
- Марыя Віктараўна Каленік, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Кася Вітальеўна Будзько, студэнтка БДПУ, прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”
- Вікторыя Іванаўна Граноўская, адлічаная студэнтка БНТУ
- Таццяна Андрэеўна Якельчык, студэнтка БДУ
- Анастасія Віктараўна Міронцава, адлічаная студэнтка БДАМ
- Вікторыя Віктараўна Міронцава, вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў
- Вольга Аляксееўна Філатчанкава, выкладчыца БДУІРЭ
- Ірына Злобіна, дапамагала пацярпелым
- Ірына Уладзіміраўна Шчасная, актывістка, ТГ-адмін "Мая краіна Беларусь"
- Ганна Віктараўна Вішняк, валанцёрка ТГ-канала "Кіроўцы-97"
- Вікторыя Аляксандраўна Кульша, адміністратар суполак "Кіроўцы 97%"
- Марыя Міхайлаўна Несцерава, незалежная назіральніца
- Антаніна Сяргееўна Канавалава, давераная асоба Святланы Ціханоўскай
- Таццяна Васільеўна Канеўская, даверанаяй асоба Святланы Ціханоўскай (Гомель)
- Сафія Андрэеўна Малашэвіч, асуджаная за надпісы на шчытах спецтэхнікі на 2 гады калоніі
- Наталля Сяргееўна Раентава, асуджаная на 8 месяцаў за тое, што ўкусіла супрацоўніка пры затрыманні
- Ганна Вітальеўна Сунгурава, мэнэджэрка, валанцёрка
- Аляксандра Раманаўна Патрасаева, валанцёрка
|
СІЗА-2210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2 - Юлія Сяргееўна Кашаверава, медсястра з Віцебска, асуджаная на 1 год і 6 месяцаў калоніі за тое, што ўдарыла па міліцэйская машыне 3 разы
|
СІЗА-3 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А - Таццяна Леанідаўна Ласіца, актывістка з Рэчыцы, валанцёрка "Вясны"
|
СІЗА №6225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В - Алена Уладзіміраўна Маўшук, фігурантка "Пінская справы"
|
СІЗА-7 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37 - Віталія Анатольеўна Бандарэнка, фігурантка "Брэсцкай справы"
- Наталля Барынава (не прызнаная палітзняволенай)
- Вольга Сыраватка (не прызнаная палітзняволенай)
|
Следчая турма №8222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А - Вольга Калацкая (не прызнаная палітзняволенай)
|
ПК №4 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 - Наталля Хершэ, асуджаная на 2,5 гады калоніі за сцягнутую балаклаву з АМАПаўца
- Вольга Аляксандраўна Класкоўская, асуджаная на 2 гады калоніі за перакрыццё руху транспарту
|
Следчая турма №4 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А - Вольга Клімкова (не прызнаная палітзняволенай)
|
РНПЦ псіхічнага здароўя220053, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152 - Паліна Шарэнда-Панасюк, актывістка з Брэста, абвінавачаная ў гвалце да супрацоўніка міліцыі, на дадзены момант праходзіць судова-псіхалагічную экспертызу (не прызнаная палітзняволенай)
|
Праваабарончы цэнтр "Вясна" стварыў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадваюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня. Прапаноўваем павіншаваць палітзняволеных жанчын нашымі паштоўкамі, якія можна спампаваць тут:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з творчай камандай аднадумцаў яшчэ ў 2019 годзе стварылі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадваюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня.
Крыніца: Падтрымай зняволеных жанчын у Дзень салідарнасці і барацьбы за іх правы (спіс)