- Катэгорыя: Вясна
Дзевятага сакавіка ў судзе Стаўбцоўскага раёна суддзя Людміла Шуцько вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Вольгі Калкоўскай, абвінавачанай па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Fбраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна горада Менска 9 сакавіка пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 42-гадовага менчука Уладзіміра Луковіча. Сярод пацярпелых — два супрацоўнікі ДАІ, машына якіх праехала міма Луковіча ў ноч з 9 жніўня на 10 жніўня 2020 года, а той пакінуў на ёй свае адбіткі. На судовае пасяджэнне Уладзімір дастаўлены пад канвоем (з 21 лютага ён знаходзіцца пад вартай) , і абвінавачваюць яго адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: Працэс вядзе суддзя Юлія Густыр. У якасці дзяржабвінаваўцы выступае Арцём Цвяткоў. "Вясна" прасачыла за гэтым судовым пасяджэннем.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Івана Дацышына. 21-гадовы хлопец — студэнт чацвёртага курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Яго абвінавацілі паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае пракурор Валеры Гадуноў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – удзел у масавых беспарадках. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 9 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У мінулым годзе не менш за 1129 жанчын - прафесійных і грамадзянскіх журналістак з 12 краін былога СССР (без Балтыйскіх дзяржаў) падвергліся нападам за сваю працу. Рэкардсменам па абсалютнай колькасці нападаў на журналістак была Беларусь, на другім месцы - Расія, на трэцім - Украіна, адзначаецца ў дакладзе Фонду "справядлівасць для журналістаў", падрыхтаваным да Міжнароднага жаночага дня.
- Катэгорыя: Вясна
Жанчыны Беларусі адыгрываюць бачную ролю ў пратэстах, падвяргаючыся рэпрэсіям і пагрозам. У новым брыфінгу, прысвечаным жаночаму вымярэнню барацьбы за правы чалавека ва ўмовах узмацняльных паліцэйскіх рэпрэсій у Беларусі, Amnesty International падкрэслівае важную ролю жанчын-актывістак у праваабарончай барацьбе і паказвае, што спецыфічным пераследам з боку дзяржавы падвяргаюцца і жаночыя арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясны" 7 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 4 сакавіка працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёра выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, палітвязня Антона Бяленскага. Мужчыну вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
- Катэгорыя: Вясна
Каардынатарка Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра "Вясна" Марфа Рабкова ўжо амаль 6 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Яна разам з мужам была брутальна затрыманая ў верасні, Вадзіма пазней адпусцілі ў статусе сведкі па арт. 293 КК, а Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаваньне такой дзейнасці). У лютым, калі заканчваўся паўгадавы тэрмін утрымання пад вартай, Рабковай выставілі абвінавачванні яшчэ паводле двух артыкулаў. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.