Ігар Банцэр у судзе. Фота: TUT.BY Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцара пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Гродна трэцяга сакавіка. Яго вінавацяць у тым, што танцаваў без штаноў перад машынай ДАІ, перадае "Радыё Свабода". Публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН.

Ілюстрацыйнае фота У першыя дні вясны ў Мінску судзяць пенсіянерак, затрыманых за чытанне кніг у электрычцы, а таксама групу людзей, якіх затрымалі пад Маладзечна, і ўдзельнікаў стачкі ў Салігорску. 

Ігар Банцэр у судзе. Фота: TUT.BY Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Гродна трэцяга сакавіка. Яго вінавацяць у тым, што танцаваў без штаноў перад машынай ДАІ, перадае "Радыё Свабода". Публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН.

Самарэзы. Фота: sk.gov.by Суд Фрунзенскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу ў дачыненні да двух мінчанак, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага   часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства), а таксама ч.1 арт. 14 КК (замах на здзяйсненне злачынства).

Ілюстратыўнае фота: vedomosti.ru Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Мінюсце Рэспублікі Беларусь правяла 3 сакавіка пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Як паведаміла Міністэрства юстыцыі, з сямі адвакатаў атэстацыю прайшоў толькі адзін, піша Tut.by

У першы дзень вясны ў Мінску судзяць пенсіянерак, затрыманых за чытанне кніг у электрычцы, а таксама групу людзей, якіх затрымалі пад Маладзечна, і ўдзельнікаў стачкі ў Салігорску. 

Праваабаронцы і валанцёры “Вясны” пільна сачылі за затрыманнямі мірных пратэстоўцаў і судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах над імі ў лютым 2021 года. Па атрыманых дадзеных колькасць затрыманых у параўнанні са студзенем зменшылася – вядома пра затрыманне 511 чалавек.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 03.03.2021

Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 сакавіка вынес прысуды супраць крымінальнай справы супраць палітзняволных журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх прызналі вінаватымі ў разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК). Суддзя Святлана Бандарэнка пакарала Кацярыну Барысевіч шасцю месяцамі пазбаўлення волі і аштрафавала на 100 базавых велічыняў (2 900 рублёў), а лекара Арцёма Сарокіна асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу на 50 базавых (1450 рублёў). Іх затрымалі 19 лістапада, то бок Кацярына павінны выйсці на волю праз два з паловы месяцы. Арцёма Сарокіна сёння павіны вызваліць у залі суда. У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым: гэта рашэнне патлумачылі неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". З усіх удзельнікаў і ўдзельніц працэсу ўзялі падпіску аб неразгалошванні, нават невядома, якое пакаранне запрашвала ў суда дзяржабвінаваўца Людміла Іваненка. Шэсць судовых працэсаў прайшлі за закрытымі пад ключ дзвярыма.

Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 3 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: