- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН па факце шматразовага і паслядоўнага прызначэння адміністрацыйнага арышту за ўдел у мірных акцыях пратэсту жыхарке Гомеля Анастасіі Перавошчыкавай.
- Катэгорыя: Вясна
Летам 2020 года ўпершыню пра жанчын Беларусі гучна загаварылі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Шмат СМІ пісала, што ў пратэстаў “жаночы твар” і менавіта жанчыны яго рухаюць. Гэта звязана і з рашучасцю Святланы Ціханоўская высунуць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта замест арыштаванага мужа, і мірныя жаночыя ланцугі салідарнасці пасля катаванняў на Акрэсціна, і жаночыя суботнія маршы, і аб’яднанне трох штабоў – Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай, якія сталі сапраўднымі лідэркамі руху за дэмакратычыныя змены ў краіне. Гэта таксама і незлічоная колькасць дзяўчат, жанчын, бабуль, якія кожны дзень робяць нябачную працу: пішуць лісты падтрымкі, наведваюць судовыя працэсы, збіраюць перадачы для родных за кратамі, падтрымліваюць адна адну і ўсіх навокал.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" з творчай камандай аднадумцаў яшчэ ў 2019 годзе стварылі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадаюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня. Гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Паступова свята страціла сваю прававую афарбоўку і стала днём прызнання мужчын у каханні і вернасці, а таксама днём дарэння жанчынам кветак і іншых падарункаў. Таму праваабаронцы "Вясны" не змаглі таксама застацца ў баку. Прапаноўваем павіншаваць блізкіх жанчын паштоўкамі #FLOWERPOWER. Заклікаем таксама даслаць паштоўкі палітычным зняволеным жанчынам, якіх на дадзены момант ў Беларусі налічваецца 38 – іх поўны спіс можна знайсці ў нашай табліцы. *Восем варыянтаў паштовак на дзвюх мовах і іх адваротны бок можна спампаваць тут.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясны" 6 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў Як нам стала вядома, Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа, узбуджаная па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясны" пятага сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву". Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Сяргея Хрыпача. Сёння ў судзе адбываюцца спрэчкі бакоў.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка разглядзеў пяць апеляцыйных скаргаў на прысуды па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) за нанясенне надпісаў "Не забудзем!" на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. Суд Фрунзенскага раёна ў снежні асудзіў палітзняволеных Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку да 1,5 года "хіміі", Марыю Бабовіч да 1,5 года "хатняй хіміі", а Уладзіслава Гуліса і Максіма Паўлюшчыка — да 2 гадоў калоніі. Такія прысуды вынеслі суддзі Юлія Крэпская і Юлія Блізнюк, дзяржабвінавачванне па гэтых справах падтрымлівала сумнавядомая пракурорка Аліна Касьянчык. Усе асуджаныя не пагадзіліся з такімі прысудамі і абскардзілі іх. Апеляцыйныя скаргі фігурантаў справы за надпіс "Не забудзем" разглядалі судовыя калегіі Мінгарсуда пад старшынствам суддзяў Таццяны Фалькоўскай і Валянціны Зенькевіч. Яны пакінулі ўсе пяць апеляцыйных скаргаў без задавальнення, а прысуды — у сіле. Гэта значыць, што цягам некалькіх тыдняў Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка будуць накіраваныя ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу адбываць "хімію" тэрмінам на 1,5 гады — тады яны зноў будуць прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Бліжэйшым часам крымінальна-выканаўчая інспекцыя прызначыць умовы адбывання "хатняй хіміі" на 18 месяцаў для Марыі Бабовіч, а палітзняволеныя Уладзіслаў Гуліс і Максім Паўлюшчык будуць этапаваныя са следчых ізалятараў у калоніі адбываць пакаранне тэрмінам на 2 гады.