Праваабаронцы "Вясны" 11 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Наваполацк

Сёння у Полацкім дзяржаўным універсітэце выклікаюць на сустрэчу з прадстаўнікамі пракуратуры студэнтаў, якія прынялі ўдзел у запісы відэароліка, дзе яны пагалілся нагала ў знак салідарнасці са студэнтамі-палітвязнямі і ўсімі рэпрэсаванымі. У флэшмобе прынялі ўдзел чатыры студэнты і студэнткі, сярод якіх Аляксандра Бука і Ганна Багданава. Паведмаляецца, што сустрэча пройдзе ва ўніверсітэце. 

Мінск

У Мінску сёння затрымалі Іллю Гагіева і Георгія Ляснеўскага. Па якіх прычынах яны былі затрыманыя — высвятляецца. Вядома, што Ляснеўскага пасля Партызанскага РУУС змясцілі на Акрэсціна.

Брэст

Па інфармацыі «Белсату», пасля завядзення крымінальнай справы за гераізацыю вайсковых злачынцаў прайшлі ператрусы ў польскіх арганізацыях Берасця – «Берасцейскі форум польскіх лакальных ініцыятываў» і ТАА «Польская школа».

Нагадаем, 10 сакавіка пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў. Крымінальная справа ўзбуджаная па факце здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму — гэта значыць па ч.3 арт. 130 КК.

Падчас даследчай праверкі ўстаноўлена, што 28 лютага 2021 года ў памяшканні, арандаваным КАВ "Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятыў" і ТАА "Польская школа", з удзелам непаўналетніх і моладзі прайшло незаконнае масавае мерапрыемства.

Інфармацыя дапаўняецца.

Сяргею Ціханоўскаму прад'явілі канчатковае абвінавачанне па чатырох артыкулах

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да блогера Сяргея Ціханоўскага, лідара незарэгістраванага аб'яднання "Народная грамада" Мікалая Статкевіча і іх паплечнікаў, паведамляе СК.

Крыніца: Пераслед у Беларусі 11 сакавіка Дапоўнена