Аляксей Мельнікаў. У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава. Яго абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК РБ Крымінальнага кодэксу - масавыя беспарадкі.

Мельнікаў быў затрыманы 4 снежня ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску.

Працэс вядзе суддзя Ганна Хвайніцкая.

Дзесятага жніўня 2020 года Аляксей Мельнікаў выйшаў у горад у раёне універсаму “Рыга” па асабістых справах. Пры гэтым ён хацеў асабіста даведацца, што адбываецца ў краіне і ў Мінску, у прыватнасці. Удзелу ў блакаванні вуліц у той вечар не прымаў. Аднак, па ягоных словах, з'явіліся людзі і пачалі заклікаць рабіць блакаванне вуліц. Мельнікаў паспрабаваў драбіць камяні, але ў яго не атрымлівалася.

Затым, па ягоных сведчаннях, на людзей выйшла сцяна АМАПу.

Тады Мельнікаў зняў маску і прапанаваў ім скласці шчыты, і “вырашыць справу мірным шляхам”. Аднак невядомыя правакатары абвінавацілі яго ў тым, што ён працуе на "мусароў".

Па палітычных поглядах ён камуніст, тыя грамадскія працэсы, што цяпер адбываюцца ў краіне, ён не падтрымлівае.

Таксама ў судзе 12 сакавіка дапытвалі сведак па справе.

Сведка Яхновіч Сяргей, кіроўца тралейбуса 92 маршрута распавёў, што 10 жніўня 2020 года была працоўная змена з 15.30. На ўніверсаме “Рыга” было шмат людзей на пешаходным пераходзе, там ён убачыў сярод людзей камяні. Але настрой быў святочны, агрэсіі ён не адчуваў, не бачыў зброі ў руках людзей.  Адзін з камянёў трапіў у кіроўцу, адскочыўшы ад сцяны.

Пытанне суддзі: І як такая атмасфера можа быць святочнай?

Сведка: Мне было не страшна, страшна стала, калі пачаліся жорсткія разгоны.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: "Выйшаў да "Рыгі", каб пабачыць арганізатараў". Судзяць мінчука Аляксея Мельнікава