- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць справу палітвязня Івана Багдзевіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Гродна з 18 студзеня разглядалі крымінальную справу супраць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага", якіх затрымалі на выбарчым пікеце 29 траўня мінулага года ў Гродне: палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігі. Сёння, 2 чэрвеня, вынеслі прысуд па гэтай гучнай справе. Траіх фігурантаў абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу прызналі вінаватымі ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Вольга Бекушава пакарала Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку — трыма з паловай гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму. Менаіта такое пакаранне запрашваў пракурор Мікіта Мыслівец.
Фінансавая міліцыя ў Дудзінскага і вызваленне палітвязняў-палякаў. Хроніка пераследу другога чэрвеня
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" другога чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску па падазрэнні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» быў затрыманы 20-гадовы грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў. Пазней стала вядома, што крымінальную справу супраць яго распачалі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі. Хлопцу пагражае да трох гадоў турмы. Мама Ягора расказвала, што ён падпрацоўваў на розных работах, у тым ліку займаўся агучкай відэаролікаў. МЗС Расіі пасля працяглага маўчання заявіў, што адправіў да Дуднікава консула — гэтым дапамогу расійскага боку і абмяжоўвалася. Адвакат Антон Гашынскі пасля двух тыдняў нядопуску да Ягора, нарэшце змог трапіць да свайго падабароннага. Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам. "Мяне затрымалі 4 траўня 2021 года жорстка. Паспець уцячы не было сіл. Іх было шмат — я адзін. Я адразу зразумеў "што да чаго": працаваў ГУБАЗ, не шкадуючы рук, — білі нагамі і рукамі пры затрыманні. Крычалі: "Мразь, дабегаўся?" У мяне ўсё ў вачах пацямнела... Былі і супрацоўнікі КДБ. Яны паводзілі сябе інтэлігентна ў адрозненне ад ГУБАЗа — размаўлялі і здымалі на відэа. Яны сказалі, што я — Злойбэт (гэта акаўнт у тэлеграм-канале «ОГСБ», адзін з каналаў беларускай апазіцыі — рэд.). Наступствамі затрымання сталі сінякі і расколаты зуб. Мне сказалі, што я заклікаў людзей да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Таксама тое, што я агучваў відэаролікі, якія ў наступным размяшчаліся на ютуб-канале Ботогсб/ артызанскібот.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да антыфашыстаў - братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.
- Катэгорыя: Вясна
Першага чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшлі чарговыя працэсы па крымінальных справах паводле артыкулу 369 крымінальнага кодэксу за абразу службовых асобаў. Так, у другой палове дня разглядалася справа супраць 63-гадовай пенсіянеркі, жыхаркі Мазыра Таццяны Тарун, паведамляе "Гарадзенская Вясна". Жанчына мае сур'ёзныя захворванні. Суддзя на працэсе была Маргарыта Ланцэвіч, дзяржабавінаваўцам выступала прадстаўніца пракуратуры Кароль. Пацярпелы па справе Павел Калмагораў на працэс па невядомых прычынах не з'явіўся.
- Катэгорыя: Вясна
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 1 чэрвеня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі абласны суд замяніў прысуд жыхару Ваўкавыска Аляксандра Патаповіча, асуджанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Замест двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”) мужчыне прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.