Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо" Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

Першай часткай пра творчасць зняволеных можна натхніцца тут. Другой — па гэтай спасылцы.

Ала Шарко малюе вясёлых слімакоў, якія чытаюць "Вожык".

Алег Граблеўскі малюе як каляровыя, так і чорна-белыя карціны. Ягоны праект называецца "ValadARTka".

А мастак Алесь Пушкін заснаваў на Валадарцы арт-суполку "Турма". З ягонай творчасцю можна пазнаёміцца ў інстаграм.  

Алег Краўцоў даслаў верш.

Держимся, но все вместе.Не сдаемся, ведь нас большинство.Верим в себя и в людей Беларуси.И справедливости торжество.Беларусов нация проснуласьИ жаждет правды и свободы.Мы победим! Не сомневайтесь.Процесс запущен, он идет.

Аляксандр Целяшман малюе кветкі.

 А Аляксандр Шаўцоў — каляровых коцікаў.

 А Андрусь Войніч — нават цэлыя коміксы. З алоўкамі ён "пасябраваў" толькі апынуўшыся ў зняволенні.

Даніла Богнат некаторы час смуткаваў праз тое, што ніхто, акрамя сваякоў, не дасылае яму лісты, і напісаў такі верш.

 Антаніна Канавалава дзеліцца сваёй любоў'ю нават праз краты.

 Антон Быкоўскі даслаў малюнкі птушкі і сэрца.

Валеры Вішчэня даслаў з-за кратаў такі малюнак.

 Віка Міронцава малюе пейзажы і ваўкоў. Пейзаж намаляваны акварэльнымі алоўкамі.

Ганна Вішняк дасылае кветкі.

 У малюнках Данілы Бандарука таксама ёсць кветкі.

 А Дар'я Чульцова нават прапануе ў сваіх малюнках загадкі.

Дзяніс Сакалоўскі дзеліцца надзвычай яркімі фарбамі.

У апошнія тыдні многім людзям пачалі прыходзіць канверты ад Вадзіма Хіжнякова Вадзіма з цялятамі. Аказалася, гэта падарунак Вадзіму ад таварыша па няшчасці і мультыплікатара па сумяшчальніцтве Івана Вярбіцкага. Ён выхадзец з Валожынскага раёна, доўгі час працаваў у Расіі, а потым вярнуўся ў бацькоўскі дом у Гальшаны. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, мастак-дызайнер, мультыплікатар, рэжысёр, мантажор відэа. Малюе, піша апавяданні. Працаваў у Астанкіна, удзельнічаў у розных міжнародных праектах і кінафестывалях.

 Ігар Лосік па-ранейшаму працягвае падтрымліваць дух беларусаў мілымі малюнкамі жывёлаў.

А Кася Будзько намалявала аўтапартрэт і Парыж. Працы дзяўчыны можна паглядзець у інстаграм.

Іншая студэнтка — Марыя Каленік — намалявала бурундука.

Мікалай Шэметаў уначы напісаў верш для жонкі.

 Мікіта Емельянаў малюе коміксы.

 У інстаграм Ксюшы Сырамалот публікуюцца яе вершы. Адзін з іх:

Беларусь жыве

На шэрых сценах:За фарбай, на фарбе,У змытым мастацтвеЧырвоным па беламу –Беларусь Жыве.

Ва ўсмешках і слёзах,У змораных вачах(І ўсё роўна прыгожых),У воклічах і песнях,У мове і ў вершах,У светлых людзях,Што ў цёмных месцах, –Беларусь Жыве. 

У маленькіх аркушах паперы,У цёплых сонечных слоўцах.Беларусь надрапана на тынкоўцы,Намалёвана ў самых таемных месцах –Беларусь Жыве ў нашых сэрцах.

Расціслаў Стэфановіч дасылае ў лістах цудоўныя малюнкі.

 Руслан Слуцкі перадае вітанкі ад Бураціна.

Стася Міронцава зычыць трымацца і падмацоўвае пажаданні абстрактным малюнкам.

 Сцяпан Латыпаў дасылае суседскім дзецям малюнак вожыка, які па ягонай інструкцыі ператвараецца ў паветранага змея.

Ён піша: "Мне часам думаецца, што краіна, у якой маленькім дзецям ніхто-ніхто не зробіць лятаючага змея нават не можа прэтэндаваць на званне цывілізацыйнай. Для чаго патрэбныя ўсе танкі, самалёты, гарматы ракеты, важныя дзядзькі і цёткі ў дарагіх скураных крэслах, калі маленькія дзеці не запусцяць летнім днём паветранага змея ў выглядзе вожыка?.. Гэты тып змяя завецца "манах" і запускаецца ў слабы вецер".

Сяргею Раманаву відавочна блізкая гістарычная тэматыка.

Цімур Рызапур піша жонцы: "Гэта я цябе намаляваў, як ты мне часта пішаш, а я ўсё не атрымліваю". Кожны ліст жонцы з дачкой ён суправаджае малюнкам.

 Яна Арабейка малюе гожых дзяўчын і коміксы.

 Яўген Бароўскі прапаноўвае палюбавацца садам.

 А Яўген Прапольскі — птушачкай.

Напрыканцы прапаноўваем паглядзець, якую паштоўку даслаў дзецям Кірыл Казей. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

*У матэрыяле выкарыстаныя творы, апублікаваныя ў суполках "Лісты салідарнасці", праекце "Вольныя паштоўкі", газеце "Новы час", сайце "Радыё Свабода", іншых СМІ, а таксама ілюстрацыі і вершы з асабістых архіваў. 

Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволенных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Лісты з-за кратаў: творчасць зняволенных