Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з кватэр, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Максім Знак і Марыя Калеснікава.
Максім Знак і Марыя Калеснікава.

Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і адваката Максіма Знака.

Яны абвінавачваюцца па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: 

  • ч.1 арт.357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі) 
  • ч.3 арт.361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі) 
  • ч.1 арт.361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі)

Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапега, затрыманых 23 траўня ў Мінску ў выніку пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня, перавялі пад хатні арышт.

Сёння адвакат Соф'і Сапега Антон Гашынскі ў эфіры тэлеканала «Дождь» пацвердзіў інфармацыю аб тым, што дзяўчыну перавялі пад хатні арышт, піша "Наша Ніва"

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу за 25 чэрвеня