- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3.Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў. На другім паседжанні агучаваюцца абставіны яго затрымання і збіцця. Асноўнае, што стала вядома падчас першага паседжання:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска першага ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Драбатовіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх вінавацяць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краін далучыліся да кампаніі # WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco - Партнёрства за правы чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Былога следчага і ініцыятара праекта ByChange Яўгена Юшкевіча затрымалі 19 красавіка па падазрэнні па арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму). Дома ў яго правялі ператрус, а яго самаго змясцілі ў СІЗА КДБ, куды доўгі час не пускалі адваката. За месяц да затрымання ў машыне, якая належыць яго бацьку, невядомыя ўстанаўлівалі праслушку — адпаведнае відэа з рэгістратара Яўген апублікаваў у фэйсбуку. Цяпер Юшкевіч знаходзіцца ў СІЗА-1, тэрмін утрымання пад вартай яму працягнулі да 19 жніўня. «Вясне» стала вядома, што акрамя арт. 289 КК, яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулах 342 і 293 Крымінальнага кодэкса. У Яўгена ўзялі падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы па артыкуле 289 КК, каб ён нават сваім сукамернікам не мог распавесці, у чым яго канкрэтн абвінавачваюць. «Вясна» распавядае, што вядома пра пераслед былога следчага і пра яго цяпершані стан у СІЗА. Інцыдэнт, па якому абвінавачваюць Яўгена Юшкевіча па акту тэрарызму, невядомы. Нават у самога Яўгена, якога ўжо 2,5 месяцы ўтрымліваюць пад вартай, узялі падпіску аб неразгалошванні, каб ён нават сваім сукамернікам не мог распавесці абставіны справы. Таксама ў яго на руках няма ніводнага дакумента па гэтай справе. Але, як распавядаюць крыніцы, яму прад'яўляюць тое, чаго наогул не існавала, не адбывалася ў рэальнасці. І ён, хоць і былы следчы, сам у шоку ад метадаў і ад таго, што адбываецца ў краіне і з ім персанальна: «наогул нічога агульнага з законам».
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральны суд Гомеля 30 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Сяргея Дзецука, якога абвінавачваюць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 30 чэрвеня адбываюцца затрыманні, ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У Заводскім судзе Мінску 30 чэрвеня вынеслі прысуд 33-гадовай Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Мінчанку прызналі вінаватай па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла Вольгу да 2 гадоў "хатняй хіміі". Дзяржаўнае абвіначванне падтрымлівае Кунцэвіч. Суд праходзіў у закрытым рэжыме "у сувязі з неабходнасцю абараніць асабістыя дадзеныя Касьянчык і дадзеныя яе сям'і ад разгалошвання".
- Катэгорыя: Вясна
21 траўня ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак. Сваякам сказалі, што прычына смерці — прыпынак сэрца, хоць, па іх словах, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Апошнія дні ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары. Следчы камітэт ўсё яшчэ праводзіць праверку. Рэспубліканская грамадская назіральная камісія правяла першую праверку за паўтара года — раней яе не пускалі ў месцы зняволення, спасылаючыся на пандэмію каранавірусу. 24 чэрвеня Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС запрасіў камісію ў папраўчую калонію № 17 у Шклове, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Пра дэталі праверкі камісіі Tut.by расказаў яе сябра праваабаронца Алег Гулак. На запрашэнне прыехалі толькі трое сябраў камісіі — яе старшыня Тацяна Краўчанка, якая ўзначальвае Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў, прадстаўнік Міністэрства юстыцыі і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак. Астатнія прыехаць не змаглі.
- Катэгорыя: Вясна
У будынку гомельскага СІЗА працягваецца ў закрытым рэжыме судовае разбіральніцтва па "справе Ціханоўскага". Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, ім забаронена нешта казаць пра абставіны справы і ход суда. Вядома, што першапачатковы графік прадугледжвае, што слуханні працягнуцца да 30 ліпеня. Мяркуецца, што ў канцы ліпеня можа быць вынесены прысуд. У справе 177 тамоў. "Радыё Свабода" публікуе каментар Дар'і Лосік — адміністратара "Беларусь головного мозга", якая дзяжурыць пад сценамі СІЗА, а таксама сваімі ўражаннямі падзялілася адвакатка Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч. Па выніках паседжання 26 чэрвеня Наталля Мацкевіч, адвакатка Ціханоўскага, напісала ў сваім twitter:
- Катэгорыя: Вясна
29 чэрвеня ў судзе Бярозаўскага раёна разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Таццяны Дзямідчык, якую вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.