28 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна вынес прысуд 26-гадовай Ганне Важнік. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і асудзілі абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрошваў пракурор Заварзін.

Справу разгледзела суддзя Алена Жывіца. Абвінавачаную абараняў адвакат Андрэй Доўнар. 

Ганну прызналі вінаватай у тым, што ў асабістым акаўнце ў твітары яна перарабіла адзін куплет гімна, пачаўшы з фразы "Мы экстремисты — мирные люди..." Згодна з абвінавачаннем, яна здзейсніла здзек над дзяржсімвалам — гімнам.

Дзяўчына працуе настаўніцай музыкі. Яе затрымалі 28 красавіка, а 30 красавіка выпусцілі на волю пад асабістае паручальніцтва бацькоў. Да справы далучаныя станоўчыя характарыстыкі і падзякі з месцаў вучобы і працы.

Ганна Важнік распавяла, што лічыць здзейсненае памылкай, яна не мела намеру здзеквацца над гімнам, а пераробкай хацела паказаць на людзей, якія прадпрымалі разбуральныя дзеянні супраць улады. Абвінавачаная падкрэсліла, што яна апалітычная — як і ўся яе сям'я.

Год "хатняй хіміі" запрасілі для дзяўчыны, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

Падчас вобшуку ў кватэры Ганны нічога не вынулі.

Крыніца: Да года "хатняй хіміі" асудзілі дзяўчыну, якая перарабіла гімн у асабістым твітары