Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 3 ліпеня працягваюцца затрыманні, ператрусы, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікае асобаў, групы і арганізацыі прадставіць інфармацыю і дакументацыю, якая мае дачыненне да мандата* па разглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Калаж з сайта dumka.me У судзе Савецкага раёну Мінску 1 і 2 ліпеня крымінальны працэс па "справе студэнтаў" працягваўся допытам абвінавачаных. 

Пінск, 9 жніўня 2020 года У судзе Маскоўскага раёна Брэста 2 ліпеня прайшлі спрэчкі бакоў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да другой партыі абвінавачаных.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі куголовными інструментамі рэпрэсій сёння з'яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодня па ўсёй Беларусі праходзяць суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 29 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Анопы, які, на думку следства, абразіў супрацоўніка міліцыі (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае судзьдзя Алеся Осіпава. Дзяржабвінаваўца - Наталля Капітанава.

Акцыя пратэсту 25 кастрычніка, фота "Радыё Свабода" Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць справу 45-гадовага Андрэя Абразцова, які абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Святлана Чараповіч, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае памочнік пракурора Першамайскага раёна Іна Зубко.

Віталь Шышлоў, Тамаз Піпія, Дзяніс Болтуць і Цімур Піпія У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 ліпеня вынеслі прысуды антыфашыстам, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў массавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 КК).

Ілюстрацыйнае фота На працягу тыдня - з 28 чэрвеня па 2 ліпеня - ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання і пратэста. Людзей затрымлівалі дома і ва ўніверсітэце, каля суда і па дарозе, пасля чаго прызначалі суткі і штрафы.

Павел Ларчык. Фота: "Гомельская Вясна" У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля для 24-гадовага Паўла Ларчыка дзяржабвінавачанне запрасіла тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, перадае "Гомельская Вясна". 

Анамальная спякота ў Беларусі стала выклікам для асуджаных па ўсёй Беларусі. З-за таго, што ізалятары і СІЗА перапоўненыя, у маленькіх камерах можа знаходзіцца адразу да 20 чалавек, дзе наўпрост няма чым дыхаць. На шпацыр ці ў душ арыштантаў амаль не выводзяць. Марыю (імя дзяўчыны было зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі ў Мінску ў пачатку чэрвеня. За палітычную акцыю на яе склалі пратаколы за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыянтам, а потым яе чакалі «суткі» і «этапы». Дзяўчына, якая адбывала пакаранне ў чэрвені ў ІЧУ на Акрэсціна, СІЗА і ІЧУ ў Баранавічах, распавяла "Вясне назірае", як яна з сукамерніцамі змагалася са спякотай, сядзела ў карцары, дзе было дзевяць чалавек, пра жудасныя ўмовы ў баранавіцкім СІЗА, і як ім там давялося працаваць.  У пачатку чэрвеня ў Мінску Марыя ўвечары вярталася дадому, калі яе спыніў інспектар па справах непаўнагадовых Патапенка. Ён паказаў пасведчанне і прапанаваў прайсці з ім у апорны пункт. Патапенка сказаў дзяўчыне, што яна затрыманая, таму дазволіў ёй папярэдзіць аб гэтым сваякоў. Марыя напісала пра затрыманне сваім сябрам, а пасля гэтага пасправабавала збегчы. Патапенка пагнаўся за ёй з крыкам «Стоять! Милиция!», таму дзяўчына спынілася і падняла рукі. У выніку, ён скруціў дзяўчыне руку і павёў яе так да «апоркі». Патапенка забраў рэчы Марыі разам з пашпартам і прымусіў выключыць тэлефон. Да пераезда ў РУУС свае рэчы дзяўчына больш не бачыла. У апорцы ёй задавалі тыповыя для «палітычных» затрыманых пытанні: наконт удзелу ў акцыях ды колькі грошай ёй за гэта плацяць. Потым да Патапенкі далучыўся яшчэ патрульны, які не прадставіўся і не паказаў сваё пасведчанне. Пасля пытання Марыі наконт вызаву адваката, яны разам пасмяяліся і нічога на гэта не адказалі.