- Катэгорыя: Вясна
5 ліпеня на 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН прагучала пытанне Беларусі – адбыўся інтэрактыўны дыялог, дзе Спецдакладчык Анаіс Марэн прадставіла свой чарговы даклад.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў рыхтуе заяву на супрацоўнікоў ГУБАЗІКа да далучэння да крымінальнай справы, узбуджанай у адной з краінаў Еўрапейскага саюзу ў межах механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі па фактах збіцця і катаванняў грамадзянаў Беларусі ў 2020-2021 гадах. Праваабаронца з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе супраць "Вясны" па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Зміцер распавёў, як падчас масавых ператрусаў у праваабаронцаў і актывістаў 16 лютага яго збілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Зміцер Салаўёў шукае іншых пацярпелых ад тых самых супрацоўнікаў. Нагадаем, што падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ў дом Змітра Салаўёва пад Мінскам уварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. Ператрус адбываўся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК. Пасля ператрусу праваабаронца быў затрыманы. 18 лютага Салаўёў быў асуджаны на 12 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. На яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй", і суддзя суда Мінскага раёна Анжаліка Казлова палічыла гэта пікетаваннем. 28 лютага яго вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання. 1 сакавіка Зіцера зноў затрымалі ў аэрапорце "Мінск-2". Чатыры невядомыя ў форме памежнікаў знялі яго з пасадкі пасля праходжання мытнага і памежнага кантролю. Праваабаронцу даставілі ў Следчы камітэт, дзе яму паведамілі, што ён з'яўляецца падазраваным па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Праваабаронца і Праваабарончы цэнтр "Вясна" лічыць пераслед Зміцера палітычна-матываваным за дапамогу рэпрэсаваным удзельнікам і ўдзельніцам мірных сходаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пятага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Кацярыны Віннікавай, выпускніцы юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая была арыштаваная на 15 сутак пасля прамовы на ўручэнні дыпломаў, у якой яна ўзгадала былых супрацоўнікаў факультэта і яго выпускнікоў, якія падвергліся рэпрэсіям за іх падтрымку мірных пратэстаў. "Беларускія ўлады ў чарговы раз прадэманстравалі, што пойдуць на любыя крокі, каб здушыць іншадумства ў грамадстве. Апошняя ахвяра гэтай кампаніі – учорашняя студэнтка, меркаванае злачынства якой складалася толькі ў тым, што яна заявіла пра павагу да правоў і заклікала да справядлівасці перад сваімі аднагодкамі з універсітэта.
- Катэгорыя: Вясна
Пятага ліпеня 2021 года старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Рамановіч запрасіў для дзесяці палітвязняў, якіх абвінавачваюць па арт. 293, 218, 295 Крымінальнага кодэкса, пазбаўленне волі, тэрмінамі ад пяці да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 5 ліпеня працягваецца суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. На судзе ён падрабязна распавёў пра гэта. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў. На папярэднім працэсе адвакат Яўген Маслаў заявіў шэраг хадайніцтваў. Напрыклад, запатрабаваць пратакол, каб устанавіць асобу, якая затрымлівала Мікалая Дзядка, бо на першым паседжанні яго прозвішча так і не агучылі, бо пракурор сказаў, што не можа разабраць почырк у пратаколе затрымання. Але ў гэтым хадайніцтве было адмоўлена, бо гэта расцаніла як зацягванне працэсу. Таксама Маслаў заявіў аб выкліку на суд у якасці сведак супрацоўнікаў ГУБАЗіКА Валханава, Хацько і Камароўскага, але гэтае хадайніцтва таксама было не задаволена.
- Катэгорыя: Вясна
У Кастрычніцкім судзе Гародні 5 ліпеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім раённым судзе 5 ліпеня разглядаецца крымінальная справа 47-гадовай жыхаркі Бараўлян Наталлі Красько. Яе вінавацяць у паклёпе на Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёну Віцебску пятага ліпеня вынес прысуд па крымінальнай справе, заведзенай за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). На лаве падсудных – віцяблянін Сяргей Ільюшэнка. Нягледзячы на «адкрытасць» працэсу, у залу суду амаль нікога не пусцілі. Журналісты і валанцёры-праваабаронцы засталіся за дзвярыма. Людзі змаглі патрапіць толькі на прысуд.
- Катэгорыя: Вясна
З 5 траўня ў СІЗА пад вартай знаходзіцца 20-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Ягор Дуднікаў. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мадэратар чата "ОГСБ" з'яўляецца "грамадзянін Расійскай... грамадзянка Расійскай федэрацыі Дуднікава». У прамове Лукашэнкі прагучала жаночае прозвішча, але маці і адвакат Ягора Дуднікава лічаць, што гаварылася менавіта пра яго, бо ягоная справа таксама звязана з «атрадамі самаабароны». Стан затрыманага ў Беларусі Ягора ў СІЗА-1, дзе яго ўтрымліваюць больш за месяц, пагоршыўся. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Дождь» паведаміла ягоная маці Юлія Дуднікава. «Умовы надворʼя плюс наступствы пабіцця пры затрыманні вельмі негатыўна адбіліся на ягоным здароўі. Там і нязводны галаўны боль, і разбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя атакі», — распавяла яна.