20-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў телеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Амаль праз месяц Ягор перадаў праз свайго адваката «Новай газеце» вуснае паведамленне — аб тым, у якіх умовах ён утрымліваецца.  "Зуб баліць і заядае посттраўматычны сіндром. Вучу ангельскую, чытаю "Архіпелаг ГУЛАГ". Трэніруюся. Прыходзяць лісты ад зусім старонніх людзей — гэта вельмі прыемна, і я ўдзячны. Значыць, рабіў усё нездарма. Прыходзяць перадачы і вельмі вялікія. У СІЗА вар'яцка горача. А вентылятара няма. Апошні паверх і ад даху — чыста "Асвенцым"! Дыхаць няма чым, і з ежай бяда. Але перадачы ратуюць. Тэлевізара няма і няма наогул навін. Псіхолаг быў на мінулым тыдні, у пятніцу, а псіхатэрапеўт да гэтага часу не прыйшоў. Да таго ж у мяне з'явіўся кашаль. Камера выглядае жудасна — усё сыплецца (са сцен і столі) і няма вокнаў. Толькі "расніцы" і рашотка. Вельмі шмат п'ю. Ахоўнікі ставяцца нармальна, бо камера "адукаваная". Псіхолагу казаў шмат пра посттраўматычны сіндром (пра бессонніцу і галаўныя болі). З-за гэтага кепска цямлю. Псіхолаг паабяцаў пагаварыць з псіхатэрапеўтам, каб ён прыйшоў да мяне. Але да гэтага часу нікога няма. І так, з ежай у нас тут дрэнна: няма чыстага посуду! — яе дрэнна мыюць ці не мыюць наогул. Да таго ж бачыў, як яе раняюць на падлогу, а потым у ёй жа даюць ежу зняволеным. З-за гэтага, хто есць з посуду, труціцца. Я атруціўся на трэці дзень заезду ў СІЗА (02.06.2021).

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва
Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Спякота больш 40 градусаў — усё хутка псуецца. Выклікаем лекара — ён можа ісці тры дні.

Чыста ГУЛАГ, але без катаргі! Перадалі рэчы незнаёмыя людзі, дзякуй ім велізарны. Прыходзяць перадачы, гэта вельмі моцна падтрымлівае. Сусед па камеры зараз не адчувае пахаў і густаў. Тыдзень яму было вельмі дрэнна. Але я трымаюся бадзёра! Толькі кашаль замучыў. Я ўсім, хто мне піша, адказваю, блізкім адпраўляю па два лісты на тыдзень, але да мяне лісты даходзяць дрэнна — ад дзяўчыны атрымаў толькі адзін ліст, а ад мамы — усяго два. Нядаўна атрымаў ліст ад чалавека, якім ганарыўся і ставіў сабе ў прыклад. Я думаў, што нікому не патрэбны. І такая спагадлівасць мяне захапляе і натхняе.

PS: Прыходзіць консул, дапамагае, чым можа. Не хапае моцна кіпяцільніка, наручнага гадзінніка, клецістай сумкі і тэлевізара! Заканчваецца папера і канверты, шукаю тэксты дзіцячых песень «Крылатые качели» і «Прекрасное далеко», Мама, я цябе люблю!"

Адрас для лістоў:СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2Ягору Аляксандравічу Дуднікаву

Падрабязнасці па справе Ягора Дуднікава:

"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

20-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску, на здымнай кватэры правялі ператрус і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Да Ягора ўжо два тыдні не пускаюць адваката. Усё, што ведаюць блізкія хлопца аб ягонай сітуацыі, — першапачатковая інфармацыя пасля затрымання ад дзяжурнага адваката. Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераслед беларускімі ўладамі.

egor_909.jpg

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

Адвакат Антон Гашынскі пасля двух тыдняў нядопуску да Ягора, нарэшце змог трапіць да свайго падабароннага. Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.

"Яму пагражаюць, што з турмы жывым не выйдзе". Ціск на палітвязня Ягора Дуднікава працягваецца і на "Валадарцы"

Ягор зноў перадаў запіску на волю, у якой распавядае пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, пра падтрымку з волі і перажыванні пра былога сукамерніка Рыгора Кастусёва. "Вясна" публікуе словы палітвязня.

Крыніца: "Чыста ГУЛАГ, але без катаргі!" — Ягор Дуднікаў пра ўмовы ўтрымання ў "Валадарцы"