У канцы чэрвеня 58-гадовага Сяргея затрымалі наўпрост падчас памінак. Ён сядзеў за памінальным сталом, калі яму патэлефанаваў сын і сказаў, што нехта падрапаў яго машыну, таму яму трэба спусціцца ў двор. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінска, якія адвезлі яго ў аддзяленне і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Сяргея абвінавацілі ў праслухоўванні 1 траўня «пратэстнай песні» ў сваім аўтамабілі і ў выкрыкванні лозунгу «Жыве Беларусь». У якасці доказаў былі толькі паказанні міліцыянта на судзе, а ўсе астатнія матэрыялы справы сведчылі пра недатычнасць мужчыны да «правапарушэння». Яго пратрымалі за кратамі тры дні, а потым адпусцілі да суда. У выніку, мінчука ўсё ж такі пакаралі 15-сутачным арыштам. Сяргей распавёў «Вясне назірае» пра бяздомнага на Акрэсціна, які спражняўся пасярод камеры «палітычных», сукамерніка, які нібыта разбіў акно памочніцы пракурора і пра суддзю, якая строіла здагадкі, каб даказаць віну Сяргея. «26 чэрвеня было сорак дзён па маме, таму мы зрабілі «жаласны стол». Была ўся сям'я за сталом, а сын ужо з'ехаў. У двары стаяла мая машына, на якой я працую ў "Яндэкс. Такси". Каля 15:40 мне патэлефанаваў сын і паведаміў, што міліцыянты папрасілі мяне выйсці, таму што нехта падрапаў машыну. Рабочая машына была арандаваная, таму не ведалі мой нумар, а ведалі толькі сына. Сын сказаў, што па тэлефоне з ім размаўляў адэкватны чалавек, які папрасіў выйсці, каб разабрацца «на месцы». Калі я падыходзіў да машыны, адразу зразумеў, што гэта супрацоўнікі міліцыі. Сыходзіць ад іх я не збіраўся, таму што гэта "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". У аднаго з іх на кепцы была эмблема ДАІ і збоку напісана «Ленінскае РУУС». Яны адразу паказалі свае пасведчанні і папрасілі праехаць з імі ў РУУС, а "там ужо растлумачаць на якой падставе". Адзінае, што я паспеў зрабіць, гэта патэлефанаваць жонцы. Па дарозе мы шмат размаўлялі, але яны так і не сказалі, у сувязі з чым мяне забралі. Па прыездзе ў РУУС у іх на стале ўжо ляжаў гатовы пратакол супраць мяне, з якім мяне тады не азнаёмілі. Яны мне толькі сказалі, што ім паступіла скарга ад «неабыякавага грамадзяніна» аб тым, што нібыта я першага траўня на вуліцы Аўрораўскай ехаў у машыне з уключанай песняй Віктара Цоя «Перемен» і выкрыкваў "Жыве Беларусь"».

19 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд чатыром менчукам, абвінавачаным па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) і па артыкуле 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітвязні Ян Фалькін, Уладзіслаў Барысаў, Мікіта Літвіненка, а таксама Уладзімір Мацюх атрымалі ад трох з паловай да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў. Абвінавачванне тычыцца акцый пратэсту, якія прайшлі ў Менску 9-11 жніўня, а таксама акцыі 13 верасня ў раёне ст. метро Пушкінская. Паводле матэрыялаў справы, Фалькін, Літвіненка, Мацюх і Барысаў, уступіўшы ў змову, планавалі ўдзел у акцыях пратэсту, вызначалі маршрут, узгаднялі дзеянні ў выпадку затрымання. Абвінавачаныя знаходзіліся ў телеграм-чаце пад назвай "Час X", дзе і вялося абмеркаванне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 19 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

19 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуд дзесяці палітвязняў, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 293, 218, 295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) асуджае апошнія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных затрыманых і зняволеных, якія ўтрымліваюцца з відавочнымі парушэннямі міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека.

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights апублікавала заяву, у якой заклікае еўрапейскія краіны прыняць больш жорсткія меры супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Прадстаўнікі FIDH і сенатар Парыжу Рэмі Фера на акцыі салідарнасці 18 ліпеня 2021 года 18 ліпеня ў Парыжы адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны", якую арганізавала Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH). 

Беларускія суддзі амаль штодзённа выносяць палітычныя прысуды ўдзельнікам мірных акцый пратэсту па крымінальных справах, а таксама працягваюць караць беларусаў вялізарнымі арыштамі і штрафамі па адміністрацыйных справах. Некаторыя з іх трапілі ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза. У судах усё радзей выконваюцца законы, а сам суд даўно перастаў быць адкрытым і незалежным. Сведкі ў балаклавах супрацоўнікі міліцыі, якія часта не маюць ніякага дачынення да справы, на якой яны сведчаць. Суддзі лічаць, што прысутнасць сваякоў не абавязкова, таму не вешаюць судовыя расклады; адвакатам затрыманых таксама часта не паведамляюць пра пачатак працэсу; катаванні, ціск, прымус – усё гэта «да справы не датычыцца». «Вясна назірае» склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў з Мінска, якія з пачатку прадвыбарчай кампаніі з траўня 2020 года, асудзілі сотні беларусаў і беларусак за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, якая не падабаецца ўладам.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 17 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах. Таксама пасля 72 гадзін з моманту затрымання з ізалятараў сталі вызваляць праваабаронцаў, затрыманых 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы. Пераслед і вызваленне палітвязняў - у нашай хроніцы за 17 ліпеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пра справы па дыфамацыйных артыкулах, разгледжаных на мінулым тыдні, можна пачытаць па спасылцы.