- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пасля шырокамасштабнай атакі на прадстаўнікоў незалежных СМІ, ператрусаў, допытаў і затрыманняў, якая доўжылася два дні 8 і 9 ліпеня, у панядзелак, 12 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе горада Жодзіна 7 ліпеня асудзілі мадэратарку чата "Жодзіна для жыцця" Лідзію Коршун. Дзяўчыне прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
- Катэгорыя: Вясна
12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска працягваюцца спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў".
- Катэгорыя: Вясна
У будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме судзяць адразу шэсць палітвязняў: Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Гомельскі абласны суд прыняў рашэнне закрыць працэс "у мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны тайны, якая ахоўваецца законам". Аднак у чым складаецца небяспека, для каго менавіта і якая таямніца, не тлумачыцца. Грамадзяне звярнуліся за тлумачэннямі да старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцовв, але і ён не ўнёс яснасці ў пытанне. Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў заявіў на зварот грамадзян, што рашэнні, звязаныя з прызначэннем і падрыхтоўкай судовага разбіральніцтва, прымаюцца суддзёй аднаасобна і пастанова аб прызначэнні судовага разбору абскарджанню не падлягае. Таксама ў Гомельскім абласным судзе нагадалі, што якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па закону.
- Катэгорыя: Вясна
У Кастрычніцкім судзе Гародні 12 ліпеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі абласны суд 8 ліпеня працягвае разгляд крымінальнай справы 29-гадовага мясцовага жыхара Леаніда Герасімлюка. Яго абвінавачваюць у публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму, размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў і іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі па ч.3 артыкула 361 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пасля шырокамасштабнай атакі на прадстаўнікоў незалежных СМІ, ператрусаў, допытаў і затрыманняў, якая доўжылася два дні, 10 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёну 8 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Данілы Ганчарова, якога вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
37-гадовага палітзняволенага актывіста з Брэста Аляксандра Казлянку жорстка затрымалі раніцай 2 сакавіка на вачах маці і бацькі, паклаўшы яго на падлогу тварам уніз. Мужчыну адвезлі ў Мінск і змясцілі пад варту ў СІЗА-1, дзе ён і знаходзіцца па гэты час. Аляксандру прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). Вядома, што ў аснову абвінавачвання па арт. 342 КК лёг эпізод з перакрыццём дарог ў Брэсце ажно ў 2018 годзе: 5 траўня таго году анархісты блакавалі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва заводу АКБ. Палітвязень Аляксандр Казлянка распавёў з СІЗА-1 пра сваё затрыманне, катаванне супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, пра ўмовы ўтрымання і эпідэмію на "Валадарцы". "2 сакавіка каля 8 раніцы мяне затрымалі дома брэсцкі АМАП і мінскі ГУБАЗіК. Мяне даставілі ў брэсцкі аддзел ГУБЗіКа, дзе прыкавалі ў дзяжурным памяшканні да кратаў, задраўшы рукі за спіной у стаячым становішчы. Каб стаяць у больш менш зручнай позе, даводзілася падымацца на кукішкі. У такім становішчы прастаяў каля гадзіны і адзін раз амаль страціў прытомнасць. Затым падышоў адзін з мінскага ГУБЗіКа і сказаў, што калі я не дам паролі ад ноўтбука і тэлеграма, то мяне будзе катаваць як Мікалая Дзядка. Я падумаў, што не гатовы да катаванняў з-за гэтых пароляў і пагадзіўся іх даць (потым яшчэ даў пароль ад кнопкавага тэлефона).
- Катэгорыя: Вясна
У мінскіх судах працягваюць разглядаць грамадзянскія пазовы «Мінсктранса» да асуджаных палітзняволеных. У іх патрабуюць кампенсацыю шкоды за «перакрыццё дарог» на пратэстах. На гэтым тыдні судзіліся мінімум з двума асуджанымі пратэстоўцамі: Дзмітрыем Дубковым і Дзянісам Чыкалёвым. Але, як мы і пісалі раней, яшчэ ніводны працэс не скончыўся: абвяшчаюць перапынкі і аб'ядноўваюць справы з іншымі палітвязнямі. «Вясна» распавядае, што вядома пра грамадзянскія працэсы з палітзняволенымі за «перакрыццё дарог» на гэтым тыдні.