- Катэгорыя: Вясна
Тры дэпутаты Еўрапейскага парламента распаўсюдзілі заяву, у якой заклікалі вызваліць праваабаронцаў “Вясны” Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і Алеся Бяляцкага.
- Катэгорыя: Вясна
21-гадовага магілёўца Уладзіслава Пшанко асудзілі 3 чэрвеня па арт. 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) да трох месяцаў арышту за сарваны ў лютым на будынку гарадскога музея Магілёва афіцыйны сцяг Рэспублікі Беларусь. Паколькі два месяцы падчас следства хлопца ўтрымлівалі ў магілёўскай турме №4, яму засталося адбыць адзін месяц арышту. Уладзіслаў распавёў пра асабістую гісторыю жыцця, якая падштурхнула яго да крадзяжу чырвона-зялёнага сцяга, пра катаванні і здзекі цягам 72 гадзін у магілёўскім ІЧУ, пра тры месяцы ў камеры-адзіночцы, як у свой Дзень нараджэння ў турме ўяўляў, што гэта яго па радыё віншуюць са святам. Як распавядае Уладзіслаў Пшанко, 9 кастрычніка мінулага года яго аштрафавалі па артыкуле 23.34 КаАП (цяпер — 24.23 КаАП) за ўдзел у акцыі з кветкамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 27 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праз паўтары месяцы перапынку ў судзе Савецкага раёна Мінска 27 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава. На судзе ён прыкаваны кайданкамі да канваіраў. 1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай "прэс-хаце", у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пасля гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас паседжання, седзячы ў клетцы, ён уваткнуў сабе ў горла ручку. Суд быў перапынены, мужчыну забралі ў бальніцу, дзе яго прааперавалі: пашкоджанняў жыццёва важных органаў выяўлена не было. І ўжо ў ноч адразу пасля аперацыі, з 1 на 2 чэрвеня, сілавікі забралі Сцяпана з бальніцы і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. 10 чэрвеня суд накіраваў Сцяпана на судова-псіхіятрычную экспертызу. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў. На вырашэнне судова-псіхіятрычнай экспертызы былі пастаўленыя наступныя пытанні:
- Катэгорыя: Вясна
Сумесную заяву прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 27 ліпеня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома «Вясне», учора, 25 ліпеня Марфа Рабкова на прагулцы ў СІЗА-1 страціла прытомнасць. Гэта здарыласы падчас прагулкі. Яе артэрыяльны ціск склаў 80/60 (мм. рт. ст). Яго вымераў лекар СІЗА-1, а таксама зрабіў Марфе кардыяграму. «Вясне» не вядома, ці даваліся Марфе пры гэтым якія-небудзь лекі. Цяпер яна знаходзіцца на пасцельным рэжыме ў сваёй камеры і адчувае моцную слабасць. *Згодна з сучаснай градацыяй паказчыкаў артэрыяльнага ціску па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), а таксама па рэкамендацыі Амерыканскай медыцынскай школы, калі паказчык верхняга (сісталічнага) ціску з'яўляецца менш за 100, то такая катэгорыя артэрыяльнага ціску з'яўляецца гіпатаніяй (паніжаным АД).