Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 19 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Міністэрства юстыцыі патрабуе спыніць дзейнасць рэспубліканскай праваабрончай грамадскай арганізацыі “Прававая ініцыятыва”. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале “Прававой ініцыятывы”.

pi_minust1.jpg

Судовае разбіральніцтва па грамадзянскаму іску ад Мінюст прызначанае на 11 гадзін 30 ліпеня ў Вярхоўным судзе.

Раней аналагічны іск аб прыпыненні дзейнасці Мінюст выставіў у дачыненні да Руха “За свабоду”. Сёння стала вядома, што суд прызначаны на 27 ліпеня.

ruh_minust.jpg

Кіраўнік руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч лічыць, што ўсе неабходныя дакументы, каб закрыць гэтую справу ў дасудовым парадку, мінюст мае, але не пагадзіўся гэта зрабіць.

dzvery_viasna.jpg

Так выглядаюць дзверы офіса «Вясны» па вул. Мяржынскага ў Мінску. 

Нагадаем, 14 ліпеня сілавікі ламалі дзверы ў офіс, каб правесці ператрус.

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня